Вясельная этнавечарына ў Гомелі

22.11.2025 16:00 - 17:00 Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 10 рублёў

У наступную суботу, 22 лістапада, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць вясельную этнавечарыну.


Традыцыйнае беларускае вяселле - гэта цэлы комплекс самых розных абрадавых дзеянняў, кожнае з каторых суправаджалася спевамі.

Торг за нявесту, “дзяльба каравая”, упрыгожванне елкі, вясельныя песні і танцы пад гармонік, вясельнае застолле…

Багата цікавых момантаў, звязаных з традыцыйным беларускім вяселлем, вы пабачыце на этнавечарыне.

Па традыцыі стол збіраюць у складчыну!

Прыносьце з сабой штосьці да святочнага стала: любыя смаколікі (і не толькі салодкія) – яешню, пірагі, бліны, варэнікі, бульбу, каўбасу, сыр, цукеркі, печыва, любыя іншыя вамі любімыя ласункі.

Кошт удзелу – 10 рублёў для дарослых, дзеткам да 6 гадоў уваход вольны.

Абавязкова трэба запісацца - просяць толькі праз сацсеткі, напрыклад, праз інстаграм музея.


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па вырабе вясельнага вяночка

15.11.2025 (12:00 - 13:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Беларускія рок-вячоркі і танцы ў Вільні

15.11.2025 (19:30 - 21:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ