У аўторак, 3 снежня, у «Фестывальным» адкрываецца калядная выстава работ навучэнцаў гарадзенскай дзіцячай мастацкай школы мастацтваў «Анёльскія спатканні».
Дата і час: 3 снежня ў 17.30
Месца: КЦ «Фестывальны», вул. Тэльмана, 4, Гродна
Тут можна бачыць і графіку, і акварэль, і гуаш, а таксама змешаную тэхніку. Кожны малюнак знаёміць з унутраным светам юнага аўтара, дапамагаючы адчуць атмасферу Новага года і Калядаў.
На адкрыцці выставы вас чакае майстар-клас па вырабе навагодніх паштовак-шароў, а на працягу двух тыдняў наведвальнікі змогуць узяць удзел у стварэнні калектыўнай карціны «Зімовы пейзаж».
Працуе выстава да 16 снежня.