“Як адзначыць свята карысна для здароўя” – раскажа Андрэй Белавешкін 27 снежня

27.12.2015 17:00 - 18:00 “Дзедіч” (вул. Маякоўскага 46-1) Бясплатнае

У рамках праекта “Ёсць размова”, арганізаванага АРР “Дзедіч”, 27 снежня адбудзецца бясплатная сустрэча, на якой можна будзе даведацца, як смачна і карысна адзначыць навагоднія святы.

Звычайна мы сутыкаемся з дылемай «здаровае або смачнае». Аднак не кожнае задавальненне шкоднае, і існуе шмат здаровых спосабаў пацешыць сябе. Размова пойдзе аб розных відах смачнай і карыснай ежы. А таксама лекар раскажа, як трымаць сябе ў форме ў гэтыя святочныя дні.

Андрэй Белавешкін – анестэзіёлаг-рэаніматолаг, кандыдат медыцынскіх навук, выкладчык медыцынскага ўніверсітэта. Аўтар і вядучы навучальных семінараў па рэсурсах здароўя. Аўтар блога пра здаровы лад жыцця, аўтар розных навуковых публікацый, а таксама шэрагу артыкулаў у папулярных СМІ (Cosmopolitan, Onliner, TUT.by і інш.).

Што: лекцыя “Як адзначыць свята карысна для здароўя”.

Дзе: вул. Маякоўскага 46-1.

Калі: 27 снежня ў 17:00.

Уваход вольны!

“Ёсць размова” – праект АРР «Дзедіч», у рамках якога берасцейцаў чакаюць сустрэчы з цікавымі людзьмі і займальныя лекцыі. Гэтыя бясплатныя мерапрыемствы накіраваны на развіццё інтэлектуальнага зносін у Брэсце, на фарміраванне ў публікі больш аб’ектыўных поглядаў на гісторыю, культуру, эканоміку Беларусі і паляпшэнне ўмоваў грамадзянскай актыўнасці.

белавешкін


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Майстар-клас па купальскіх спевах у Мінску

18.06.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«ДзеціФэст. Мары» ў Дудутках

21.06.2026 (13:00 - 17:30) музей Дудуткі

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ