Іншае
Канец: 08.08 (15:00)
Зэльва. Свята-троіцкая царква
Зэльва. 105-годдзе з дня нараджэння Ларысы Геніюш
Пачатак: 08.08 (11:00)Канец: 08.08 (15:00)
Зэльва. Свята-троіцкая царква
У суботу, 8 жніўня, у Зэльве творчая інтэлігенцыя Беларусі адзначыць 105-годдзе з дня нараджэння вялікай беларускай паэткі-патрыёткі Ларысы Геніюш (1910-1983).
Урачыстасць пачнецца ў 11 гадзін у Свята-Троіцкай царкве, дзе адбудзецца памінальная служба.
У 12 гадзін, каля помніка паэткі Міхась Скобла прэзентуе кнігу “Духу магутныя чары…”, якая на днях выйшла ў менскім выдавецтве “Лімарыюс”.
Пасля прэзентацыі кнігі адбудзецца ўскладанне кветак і вянкоў на магілу Янкі і Ларысы Геніюшаў, якая знаходзіцца на зэльвенскіх могілках. Запрашаем!