У нядзелю, 17 снежня, праект «Дыяфільм live» прыбывае ў Варшаву з «Зімовымі казкамі на стужках» для дзетак і іх бацькоў.
Дата: 17 снежня
Час: 14.00 і 17.00 (час мясцовы)
Месца: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава
Ладзяць адразу два паказы! У 14.00 і 17.00.
«Зімовыя казкі на стужках» — гэта свята для ўсёй сям’і ў атмасферы «аналагавага» цуду.
Зімовая праграма складаецца з сучасных беларускіх казак і старых добрых зімовых гісторый на стужках.
Пасля казак дзеці разам з дарослымі ўдзельнічаюць у майстар-класе па тэатры ценяў і створаць уласных казачных зімовых персанажаў, прыдумаўшы новую гісторыю ў промні праектара.
Працягласць — 60-70 хвілін. Узрост дзяцей 4+.
Мова паказу — беларуская. Частка казак будзе на рускай мове.
Квіткі — данат у 30 злотых.
На 14.00 месцайкі скончыліся, але ж яшчэ ё на 17.00. Рэгіструйцеся па спасылцы.