Вольны Універсітэт запрашае ўзяць удзел у анлайн-курсе «Школа Грамадскіх Лідараў». Праект арыентаваны на беларускіх лідараў няўрадавых арганізацыяў, прадстаўнікоў акадэмічных, медыйных, сеткавых, культурніцкіх колаў — людзей, якія хочуць актыўна працаваць у беларускіх асяродках як унутры краіны, так і за яе межамі, і якія займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю ды падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці.
Прыём заявак — да 20.02.2023
«Школа грамадскіх лідараў» — гэта навучальны анлайн-курс, у рамках якога ўдзельнікі(цы) возьмуць удзел у:
— цыкле лекцыяў пра функцыянаванне грамадзянскай супольнасці і выклікі сучаснай дэмакратыі;
— сустрэчах з лідарамі вядучых грамадскіх ініцыятываў Беларусі;
— семінары па развіцці лідарскіх навыкаў: кіраванне і развіццё каманды, адаптацыя і кіраванне праектамі, лідарская самасвядомасць.
Падчас любых зменаў ключавую ролю граюць адказныя і свядомыя лідары, якія актыўна шукаюць экспертныя веды і імкнуцца ператварыць свой і чужы досвед у новыя рашэнні. Запрашаем у нашу Школу.
Заяўкі прымаюцца праз запаўненне анкеты.
Поўная інфармацыя — па спасылцы.
«Школа Грамадскіх Лідараў», арганізаваная Фондам Школа Лідараў, Вольным Беларускім Ўніверсітэтам і Фондам Міжнароднай Салідарнасці. Фінансуецца Еўрапейскім саюзам.