Паэтычны тандэм у складзе Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка ажыццявіў у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 9 творчых сустрэч на Століншчыне і ў Любанскім раёне на працягу 10–12 лістапада.
Сваімі ўражаннямі ад “палескай адысеі” падзяліўся Эдуард Акулін:
На Любаншчыне
“Гэта была напраўду паэтычная “адысея” ў глыбіню Палесся. Ні ў адной столінскай школе, нават у Відзіборскай СШ – у роднай вёсцы Алеся Наварыча – ніколі не выступалі жывыя пісьменнікі. Папросту не даязджалі, бо шлях ад Мінска да вёскі Уюнішчы складае 370 кіламетраў! Наогул, за тыя дні разам з Леанідам Дранько-Майсюком і Барысам Пятровічам мы праехалі больш за 1000 кіламетраў, а пад сцяг беларускай паэзіі за дзевяць праведзеных сустрэч сабралі каля 2000 прыхільнікаў. Гэта проста фантастычна! Таму яшчэ раз хочацца сказаць шчыры дзякуй кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якая самым непасрэдным чынам спрычынілася да такой неабходнай і высакароднай справы. Асобная падзяка Настассі Кухарэнка, якая бліскуча арганізавала “маршкідок” па Любаншчыне”.
У Давыд-Гарадку