• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
11.07.2022 | Культура Літаратура

11 ліпеня святкуе дзень нараджэння Уладзімір Някляеў

Сёння святкуе дзень нараджэння паэт, пісьменнік і палітык Уладзімір Някляеў.


някляеў.pngУладзімір Някляеў, крыніца: twitter.com

Уладзімір Пракопавіч Някляеў нарадзіўся 11 ліпеня 1946 года ў Смаргоні. Дзіцячыя гады пражыў у Крэве.

Уладзімір Някляеў дэбютаваў вершамі ў 1970 годзе. Аўтар кніг паэзіі «Адкрыццё» (1976), «Вынаходцы вятроў» (1979), «Знак аховы» (1983), «Местное время» (1983), «Наскрозь» (вершы і паэмы, 1985), «Дерево боли» (1986), «Галубіная пошта» (1987), «Вежа» (1989), «Прошча» (1996), «Выбранае» (1998), «Так» (2004), «Окно» (2010), «Лісты да Волі» (Вільня, 2011), «Толькі вершы» (2016), «Знічы кахання» (Варшава, 2019). Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Залатая Арда», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Паводле аповесці «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, А. Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя «Вавілон», пастаўленая Мікалаем Мацкевічам (1990).

Аўтар рамана «Лабух» (2003), кнігі прозы «Цэнтр Еўропы» (2008), рамана «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2012), кнігі літаратурных эсэ «Знакі прыпынку» (2013). Аўтар драмы «Армагедон» (часопіс «Полымя», 2010). Выступае таксама як эсэіст.

У 2011 годзе Уладзімір Някляеў выдаў новую кнігу «Лісты да Волі», у яе ўвайшлі творы, напісаныя падчас зняволення ў СІЗА КДБ. Раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» напісаны ў 2012 годзе. Яго непаўналетні герой прыязджае з правінцыі ў сталічны Мінск часоў хрушчоўскай адлігі. Ён вучыцца ў радыётэхнічным тэхнікуме, збліжаецца з дысідэнтамі — дакладней, звычайнымі стылягамі, якіх саветы трактавалі як ворагаў сістэмы, — закохваецца, сутыкаецца са злом, якое ўвасоблена ў КДБ. За свой раман Уладзімір Някляеў стаў лаўрэатам першай прэміі імя Ежы Гедройца.

Яго творчасць адметная публіцыстычнасцю, дынамічнасцю паэтычнай думкі, канкрэтна-пачуццёвай вобразнасцю.

У перакладзе на замежныя мовы выйшлі кнігі «Галубіная пошта» (Польшча), «Паланэз» (Літва), «Чырвоны захад» (Фінляндыя), «Лісты да свабоды» (Швецыя) ды іншыя.

някляеў2.jpg

Уладзімір Някляеў падчас прэзентацыі кнігі, крыніца: twitter.com

На дадзены момаент, апошні раман Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» выйшаў у 2021 годзе, прысвечаны гісторыя жыцця і смерці Янкі Купалы ў перапляценні з фактамі біяграфіі самога Уладзіміра Някляева.

Шчыра віншуем спадара Уладзіміра з днём нараджэння і зычым яму моцнага здароўя і творчых поспехаў!

Чытайце таксама: Будзьма беларусамі! » «У нас усё будзе!» Уладзімір Някляеў пра новы раман, 2020 год і планы на будучыню


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM