Фестываль быў арганізаваны ў 2005 годзе Юліяй Шостак і вучнямі яе тады яшчэ нешматлікай школы. “Сальса па-суседску” стала першай міжнароднай падзеяй у сальса-жыцці нашай краіны, фестываль наведалі госці з Расіі, Украіны і Польшчы. Мэта фестывалю застаецца ранейшай – сабраць танцораў з Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Літвы, Беларусі, Эстоніі і іншых краін разам.

Расклад фестывалю “Сальса па-суседску”:
Пятніца 21.10.2011
19.00 – 23.00 – Open Party
2 танцпола (Сальса – DJ MarcoMilano, DJ Механизатор, Кизомба – DJ Mega’nSheep)
прэзінтацыя фестываля
Клуб Цэнтр (Кастрычніцкая 1)
Суббота 22.10.2011
10.00 – 19.40 – семінары
Някрасава 7
23.00 – 05.00 – Gala Party
Вас чакае:
2 танцпола (Сальса – DJ MarcoMilano, DJ Механізатар, Свінг – дыджеі ўдакладняюцца)
2 канцэрта ( 3D Mambo Project, Real Jazz Band)
джэм абедзвюх груп
шоў нумары ад інструктароў і гасцей фестываля
Клуб Цэнтр (Кастрычніцкая 1)
Таксама адмыслова для ўдзельнікаў фестываля кампанія “Будзьма беларусамі” арганізоўвае Этна Тур. 12-00 выезд з Менску, 20-00 вяртаньне ў Менск. Маршрут –
Мір ( экспазіцыя замка, парк, мястэчка, абед) – Наваградак (Музей Міцкевіча, гара Міндоўга, замчышча, фара Вітаўта) – Мінск.
Нядзеля 23.10.2011
11.00 – 17.00 – семінары
Някрасава 7.
12.00 – 16.00 – адмыслова для ўдзельнікаў фестывалю кампанія “Будзьма беларусамі” арганізоўвае Этна Тур па Менску.
18.00 – 22.00 – After Party, а менавіта
19.00 – 20.00 – Прэзентацыя кампаніі “Будзьма беларусамі”, майстар – клас беларускіх народных танцаў ад гурта “Яварына”.
Вас чакае:
2 танцпола (Сальса – DJ MarcoMilano, DJ Механізатар, Кізомба – DJ Mega’nSheep)
праводзім гасцей
дзякуем адзін аднога за прыемныя выходныя
не забываем браць кантакты ўпадабаных танцораў;)
Клуб Цэнтр (Кастрычніцкая 1)
Дзякуючы ўнікальнаму геаграфічнаму становішчу мы можам даць выдатную магчымасць сустрэцца з сальсэрас з суседніх краін і пазнаёміцца адно з адным бліжэй, расказаць пра сябе, пра свае мерапрыемствы, падзяліцца досведам, проста добра прабавіць час, а таксама пазнаёміцца з часткай беларускай культуры.
Беларускую культуру з гонарам прадставіць партнёр фестывалю, грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!». Будуць праведзеныя майстар-класы па беларускіх танцах ад гурта «Яварына» і цікавыя гістарычныя экскурсіі. Таксама ўсе ахвотныя змогуць даведацца пра дзейнасць кампаніі на сустрэчы з адным з яе прадстаўнікоў ды прагледзець анімацыйны мультфільм “Будзьма беларусамі!”.
Да нас прыедуць нашыя сябры:
– з Польшчы: Марэк Даманьскі, Аня Хагоўска (найбуйнейшая варшаўская
школа танцаў Salsa Libre);
– з Расіі: Марына Ванюшына, Дзяніс Раманаў (легендарная школа сальсы
Boogaloo);
– з Украіны: Дзмітрый Ганзевіч (кіеўская студзія S-TRES).
Сёлета мы сумясцілі сальсу са свінгам, новым маладым напрамкам, які пачаў развівацца ў нашай краіне ўсяго 3 гады таму, але ўжо дасягнуў вялікіх поспехаў. Семінары па свінгу правядзе Фёдар Нядотка (Санкт-Пецярбург). Таксама ўпершыню ў Беларусі для нас будуць граць сальсу і лацін-джаз прафесійныя музыкі — кіеўскі гурт 3D-Mambo Project. У якасці афіцыйнага сальса-дыск-жакея мерапрыемства выступае DJ MarcoMilano (аднолькава любімы Кіевам і Мінскам Марко Іванык).
Акрамя свінгу і сальсы ў праграме фестывалю — беларускія народныя танцы пад жывую музыку і этна-тур па гістарычных мясцінах сталіцы і наваколля. Падчас нядзельнай вечарыны танцоры з гурта “Яварына” будуць вучыць беларусаў і гасцей з Польшчы, Расіі, Украіны і Прыбалтыкі беларускім народным танцам: ой-ра, верабей, цяцеркі, лявоніха. Пасля майстар-класаў будзе магчымасць скарыстацца здабытымі ведамі на практыцы – патанчыць пад гукі дуды, гайты, цыстры, сапілак, жалейкі і рэбекі.
Сайт фестывалю: https://sps.in-dance.ru/by/
Сайт школы танцаў: www.salsaminsk.com