Арганізатары штогадовага арт-пікніка Freaky Summer Party, які сёлета пройдзе 26 ліпеня ў Менску, абвясцілі канчатковы склад удзельнікаў. Як і ў мінулым годзе, пад арт-пікнік выдзелены цэлы востраў на Камсамольскім возеры недалёка ад Парку Перамогі.
На ЧFreaky Summer Party будуць працаваць тры музычныя пляцоўкі. На галоўнай сцэне фестывалю выступяць беларусы Zagortsev, Kraut, Super Besse, расійскія гурты «130 по встречной на старенькой Vespa», Cheese People, а таксама французскі музыка, прадзюсар і дыджэй Débruit. Хэдлайнерам Easy Stage стане брытанскі бубнач і дыджэй Jon Kennedy. Акрамя яго, таксама як і на 34mag Stage, запланаваны выступ яшчэ шасці іншых электронных музыкаў. У ноч перад фестывалем таксама адбудзецца прэпаці, на якім выступіць бразільскі дыджэй Maga Bo, а пасля фестывалю запланаваны адразу тры афтэрпаці.
Акрамя таго на Freaky Summer Party будуць працаваць арт-маркет, фуд-корт і розныя зоны забаў.
Main Stage
Easy Stage
34MAG Stage