Музыка і паэт Віктар Сямашка выклаў другі Net-bonus да новай кнігі вершаў.
Рэліз складаецца з 4 сегментаў:
— сольныя імправізацыі на духавых, запісаныя на берагох Чорнага і Балтыйскага мораў ды паміж імі, у віленскім Зарэччы;
— фотаздымкі, зробленыя падчас гэтых гукасесіяў;
— кліп, зняты на Курскай касе;
— тэкст — серыя вершаў «Ad mora da».
Аўтар сведчыць: «У верасьні-кастрычніку 2011 года давялося праехаць у літаральным сэнсе „ад мора да мора“ па маршруце Ніда — Крым празь Вільню. Матэрыял, зафіксаваны падчас гэтае „экспедыцыі“, набыў мультымэдыйную форму. Апрацоўка і упарадкаванне запатрабавала вялікага часу — па сутнасці, чвэрці жыцця».
Бясплатна спампаваць альбом з усімі апісанымі матэрыяламі можна тут.