• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • PartyZonа
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.12.2014 | Байцоўскі ген

Ад відэа з перамогай нашага байца над тайскім чэмпіёнам вычысцілі ўвесь інтэрнэт (ЭКСКЛЮЗІЎ)

У 2014 годзе гарадзенец Дзмітрый Варац стаў новай зоркай муай-тай.  Атлет расказвае “Байцоўскаму гену”, якім чынам мяжа з Польшчай дапамагла яму  перажыць няпростыя часы і як у Гародні да развіцця байцоўскіх адзінаборстваў далучыўся кінатэатр “Кастрычнік”.

Сёлета гарадзенскі баец Дзмітрый Варац выдаў цудоўную пераможную серыю, у якой накаўтаваў знакамітага тайскага прафесіянала Ранграві, а праз два месяцы ў Славакіі заваяваў тытул чэмпіёна свету па кікбоксінгу ў версіі W5.

Гарадзенец паспяхова “з’ядае” як накаўцёраў, так і хітрых тэхнічных апанентаў. Эксперты ў байцоўскіх адзінаборствах аднагалосна хваляць Дзмітрыя за інтэлект, волю і добрую фізічную кандыцыю.

1

Сустрэцца з байцом няпроста. Ён стала жыве ў Гародні і адмаўляецца пераязджаць у сталіцу назаўжды. Пры гэтым яго трэнер — мінчук Юрась Булат. Тандэм паспяхова працуе на два гарады.

“Байцоўскаму гену” ўдаецца адздымаць трэніроўку Дзмітрыя Варца ў Мінску. А за жыццё даводзіцца гаманіць па вайберы, ужо пасля вячэрніх заняткаў ў адным з залаў Тайланда.  На наша здзіўленне, Дзмітрый пачынае адказваць па-беларуску…

2

“У Тайландзе ніхто не верыць, што я перамог Ранграві. Тут жа кідаюцца шукаць бой у інтэрнэце”

— Мой брат Юрый старэйшы на сем гадоў. Ён займаўся кікбоксінгам. Брат ва ўсім быў для мяне прыкладам, — згадвае Дзмітрый сваё дзяцінства і першае знаёмства з рынгам. — Бацька з маленства вадзіў мяне на футбол, на каратэ, у басейн. Але мне хацелася быць падобным да брата. Таму калі споўнілася 11, я таксама прыйшоў у залу кікбоксінга. І ў хуткім часе перамог на дзіцячым чэмпіянаце краіны. Важыў тады 30 кг. Брат жа быў чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў. Потым ён год пражыў у Англіі, біўся з моцнымі сапернікамі, але атрымаў траўму, і займацца яму было нельга…

Сёння Дзмітрыю Варцу 25. Але ўжо з 18 гадоў ён замацаваўся ў нацыянальнай зборнай па муай-тай,  неаднаразова перамагаў на чэмпіянатах Еўропы. Паралельна Дзмітрый заканчваў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Самая гучная перамога здарылася ў кастрычніку 2014 года. На арэне мінскага цырка ён выключыў Ранграві — на той момант дзейнага чэмпіёна тайскага стадыёна “Люмпіні”. Пасля гэтага азіяцкія праваўладальнікі вычысцілі ўвесь сусветны інтэрнэт ад відэа з гэтым брутальным накаўтам. Напэўна, каб не псаваць імідж сваёй зоркі муай-тай.

УВАГА! Адзіная спасылка на той бой. Тайцы вычысцілі ўвесь інтэрнэт!

— Ці здабылі вы аўтарытэт у тайцаў пасля таго накаўту?

— Калі ў Тайландзе пытаюцца пра маю кар’еру, я кажу, што нядаўна перамог Ранграві. Ён тут вядомы баец, і мне ніхто не верыць. І бягуць, шукаюць бой у інтэрнэце, вельмі здзіўляюцца…

Яшчэ б! Пагадзіцеся, на дэмана наш беларускі хлопец вонкава зусім не падобны.

Беларускае “да пабачэння” ў садку і топавы беларускамоўны трэнер

З 2006 года Дзмітрый Варац працуе з Юрасём Булатам — нашым знакавым спецыялістам. Цікава, што пазнаёміліся настаўнік і вучань падчас збораў у Польшчы. Натуральна, колішняму чэмпіёну свету па муай-тай сярод прафесіяналаў і аматараў было што паказаць маладому спартсмену.

3

Дарэчы, допісы пра вынікі спаборніцтваў у сацсетках Юрась Булат змяшчае на роднай мове, якой валодае дасканала. Робім здагадку, што патрыятызм Дзмітрыя — гэта трэнерскі ўплыў.

— Рэч не толькі ў гэтым. Адзін з яркіх успамінаў дзяцінства — калі ў садку нас спрабавалі вучыць беларускай мове, — апавядае Варац. — Развітваліся словамі “да пабачэння”. Калі памятаеце, у 90-х нешта такое было. Гэта на мяне паўплывала. Да таго ж мой бацька — патрыёт краіны. Я не магу сказаць, што сёння добра размаўляю па-беларуску. Калі гэта раблю, то часта хочацца нешта сказаць па-польску. І за гэта сорамна, што роднае слова дасканала не ведаеш. Але, натуральна, мова ў нейкім сэнсе дадае мне духоўнай моцы. Тым больш калі ў нацыянальнай зборнай за плячыма стаяць такія людзі, як Юрась Булат і Віталь Гуркоў. Мы аднолькава мыслім, хочам аднаго і таго ж. Але навязваць беларускую мову сёння не варта, каб не здарылася як ва Украіне. Калі там з’явіліся чуткі пра навязванне ўкраінскай мовы, нядобразычліўцы на гэтым згулялі, з’явіліся праблемы. Таму ў Беларусі трэба проста даваць культурны прыклад, каб дзеці глядзелі на гэта і самі разумелі, да чаго ім імкнуцца.

Як мяжа з Польшчай дапамагла байцу перажыць складаныя часы

Сярод спартсменаў ходзіць байка пра тое, што яшчэ нядаўна, нягледзячы на поспехі ў рынгу, у Дзмітрыя Варца былі складанасці з фінансамі. Яго доўга не ставілі на стаўку ў Мінспорту. Сёння гэтая сітуацыя выпраўленая.

Увогуле праз фінансавыя праблемы многія перспектыўныя байцы яшчэ ў маладосці пакідалі спорт. Цікавімся ў Дзмітрыя, як яму ўдалося ператрываць складанасці. Тым больш што ў яго ёсць сям’я: прыгажуня-жонка і малы сын.

— Насамрэч я быў на прэзідэнцкай стыпендыі. Трохі там плацілі, але гэта капейкі, — пералічвае баец. — Нешта меў з трэнерскай работы. Жыў, як і многія іншыя гарадзенцы. Знаходзімся ж побач з мяжой. Але галоўнае, што займаўся ўлюбёнай справай у сваё задавальненне. Грашовая матывацыя таксама шмат значыць для мяне і маёй сям’і. Трэба каб было дзе жыць. Кватэры ў мяне няма, трэба на гэта зарабляць. Але ўсё складваецца крута, калі займаешся ўлюбёнай працай.

4

— Чаму вы ўсё ж застаяцеся жыць у Гародні і не перасяляецеся да трэнера ў Мінск? Па ідэі, сённяшняя сітуацыя ўскладняе трэніровачны працэс.

— Я патрыёт свайго горада і хачу тут быць заўсёды. На важных этапах падрыхтоўкі еду ў Мінск. Трэніруюся з Юрасём Булатам у Bulat Gym ці са зборнай. У Гародні адкрылася зала, якая называецца проста —  “Байцоўскі клуб”. Працуе ўстанова на базе кінатэатра “Кастрычнік”. Там спрабую сябе як трэнер. У мяне займаюцца і дзеці, і дзяўчаты. Пра гэта не кожны ведае, але яшчэ ў сярэдзіне 2000-х у Гародні мы мелі добрую каманду байцоў. Цяпер у нас склалася каманда аднадумцаў, і мы дапамагаем адно аднаму ў трэніровачным працэсе. Будзем верыць, што Гародня стане адной з байцоўскіх сталіц Беларусі. Праз нейкі час у родным горадзе можа паўстаць мой уласны клуб  Fight Code Bulat. У мяне ўжо ёсць выхаванец, Улад Юдэшка, які нядаўна выйграў юніёрскае першынство краіны і добры міжнародны турнір у Літве. Таму будзем развівацца…

Чарговыя прафесійныя баі Дзмітрый Варац можа правесці ўжо ў найбліжэйшыя месяцы — у Тайландзе ці Фінляндыі. “Байцоўскі ген” будзе паведамляць пра развіццё кар’еры нашага атлета, які аказаўся яшчэ і сваім хлопцам.

“Байцоўскі ген” — праект кампаніі “Будзьма беларусамі!”, мэта якога — пазнаёміць грамадства з нашымі выбітнымі спартоўцамі! Часта іх лепш ведаюць за мяжой, чым дома.

Яны маюць унікальныя лёсы, пра якія варта ведаць. Яны — носьбіты беларускага байцоўскага гену — гатовыя зацята біцца за гонар краіны і кожнага беларуса. Знаёмцеся бліжэй і ганарыцеся імі!

 

Фота – Аляксандр Tarantino Ждановіч

Інфармацыйныя партнёры:

logo

Telegraf_logo_new


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Тадэвуш Касцюшка як мастак». Выдадзены набор паштовак з яго малюнкамі

Пад такім загалоўкам сёлета выйшаў набор паштовак, які ажыццявіў мемарыяльны музей-сядзіба імя Тадэвуша Касцюшкі ў Марачоўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Цені Брэйгеля, бярозы Рушчыца... Якімі карцінамі натхняліся беларускія паэты?

Кажуць, у нашых далёкіх продкаў усе жанры мастацтва былі з'яднаныя. Сапраўды, нашто для рытуалу дзеля ўдалага палявання...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

8 канцлераў, 7 гетманаў, 15 кашталянаў, 19 маршалкаў ВКЛ. Чым знакаміты род Радзівілаў?

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Радзівілы ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я б параіў беларусам глядзець на мігрантаў, як на саміх сябе», — эксперт

Кандыдат гістарычных навук, эксперт у краінах Азіі Яўген Красулін адказвае на пытанне, чаму менавіта ірацкія курды...

Апошнія навіны

    Мастацтва
    «Тадэвуш Касцюшка як мастак». Выдадзены набор паштовак з яго малюнкамі
    Мастацтва
    Цені Брэйгеля, бярозы Рушчыца... Якімі карцінамі натхняліся беларускія паэты?
    Гісторыя
    8 канцлераў, 7 гетманаў, 15 кашталянаў, 19 маршалкаў ВКЛ. Чым знакаміты род Радзівілаў?
    Грамадства
    «Я б параіў беларусам глядзець на мігрантаў, як на саміх сябе», — эксперт
    Гісторыя
    Гісторыя з полацкім Верхнім замкам — усё адно як, калі б Красную плошчу ператварылі ў дробнааптовы рынак
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка: Наступныя 10 гадоў мы будзем прапрацоўваць траўмы 2020
    Замежжа Кіно
    Ужо сёння ў Варшаве пачынецца кінафестываль Bulbamovie
    Гісторыя
    Сімвал для народа і злачынца для ўлады. Беларуская жанчына, якая ўпісала сваё імя ў гісторыю
    Кіно
    Фільм тыдня: «Мінулай ноччу ў Соха»
    Культура
    Сяргей Будкін: «Істотнай ролі Мінкульту ў Новай Беларусі я не бачу»
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!»: што паглядзець у Баранавіцкім раёне. Частка другая
    Грамадскі сектар
    Беларуская Рада культуры абвяшчае набор удзельнікаў на індывідуальныя арт-рэзідэнцыі
    Культура
    Замест музея Коласа магла быць прыватная сядзіба
    Адукацыя
    “Пры супадзенні дзвюх сесій я худзела на пяць кілаграмаў”. Паралельная адукацыя ў Беларусі вачыма выпускніцы
    Аляксандр Пашкевіч: Польшча змагла, бо паказала ўнутраную сілу, з якой дагэтуль лічыцца ўвесь свет

Афіша

  • 17.11 17:00Лекцыя «Этрурыя мастацкая ці Гісторыя жывапісу Тасканы»
  • 17.11 20:00Цыкл онлайн zoom-лекцыяў гісторыка Паўла Каралёва «З гісторыі хрысціянства на беларускіх землях»
  • 23.11 10:00Навукова-практычная канферэнцыя да 130-годдзя Максіма Багдановіча

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як знікаюць вёскі Гомельшчыны: у месяц улады зносяць і закопваюць амаль 100 дамоў
    • Сімвал для народа і злачынца для ўлады. Беларуская жанчына, якая ўпісала сваё імя ў гісторыю
    • Як у Чэхіі «разбеларусілі» Скарыну і зняважылі беларусаў
    • За беларускага студэнта заступіліся 15 акадэмікаў Расійскай акадэміі навук
    • Мацярдушка, брызгліна, дзяркач: выйшаў з друку «Каляндар па-беларуску» з малюнкамі і словамі на кожны дзень

Ахова спадчыны

© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM