Адкрыццё выставы габелена Наталлі Лісоўскай “ЗНАКІ РОДНАЙ ЗЯМЛІ”

02.08.2010 Мастацтва

img059

10 жніўня 2010 года а 17-й гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі габелена Наталлі Лісоўскай (Віцебск) “ЗНАКІ РОДНАЙ ЗЯМЛІ”.

У сваёй творчасці Н.Лісоўская выкарыстоўвае раслінныя і архітэктурныя матывы, складаныя кампазіцыі яркіх па каларыту
твораў часам маюць калажны характар. Аўтар не імкнецца да імітацыі станковай карціны, і за кошт ўжывання розных матэрыялаў і тэхнік работы мастачкі падкрэслена дэкаратыўныя. Аўтарскія габелены сатканы ўручную з выкарыстаннем фактуры, а таксама воўны, сінтэтыкі, лёну; сізаля, шкла, гліны і г.д. У экспазіцыі прадстаўлены работы розных гадоў, у тым ліку апошніх 2008 – 2009.

Выстаўка працягнецца па 22 жіўня 2010 г.