Культурніцкія сустрэчы з вядомымі літаратарамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком пройдуць у г. Орша, Віцебскай вобласці 3 верасня і ў г. Любань, Мінскай вобласці 5 верасня.
У Воршы творчы тандэм выступіць у музеі У. Караткевіча, які знаходзіцца па адрасе вул. Леніна 26, і распачне сустрэчу ў 11.00.
Уваход вольны.
А вось 5 верасня літаратары сустрэнуцца з вучнямі гімназіі № 1 у 10.00 і СШ №1 у 12.00.
Сустрэчы адбудуцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”