• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.05.2022 | Грамадства Літаратура Краіна Беларусы свету

«Нам нельга быць разгубленымі». Алексіевіч пра цёмныя часы і новую кнігу

«Сёння важна асэнсаваць, што і чаму з намі адбылося і наколькі беларускае грамадства гатовае супрацьстаяць таму, што адбываецца», — мяркуе нобелеўская лаўрэатка, пісьменніца Святлана Алексіевіч.


Алексяевіч.jpg

Пасля прэзентацыі кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы» ў Берліне Святлана Аляксандраўна расказала яе аўтару Змітру Лукашуку, чаму пошук нацыянальнай ідэі ў нашай краіне не губляе сваёй актуальнасці нават (а можа, асабліва) у перыяд вайны ва Украіне.

Ці пачнуць на беларускіх плошчах паліць кнігі? На што здольны і не здольны Лукашэнка? Як захаваць сябе і чым дапамагчы адно аднаму, калі «братья работают», а сэрца ўжо параненае аскепкамі рускіх ракет?

Пра гэта, а таксама пра тое, як ідуць справы з працай над кнігай пісьменніцы па падзеях 2020 года, чытайце ў інтэрв’ю Еўрарадыё.

Святлана Алексіевіч: Я думаю, што кніга «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы» выйшла своечасова. Нам трэба падумаць над тым, што нас чакае і якія рэсурсы ёсць у беларускай нацыі сёння. Наколькі моцна беларусы адчайваюцца і наколькі гэты адчай паралізуе? Самае страшнае, што адбываецца, — гэта паралізацыя думкі.

Патрэбны новыя сэнсы і новыя тлумачэнні. Важна не проста паўтараць тое, што мы прывыклі чуць, а, калі на тое, пачуць нашу эліту. Якая не толькі адгукаецца пра канкрэтны момант, а наогул больш глыбока асэнсоўвае тое, што адбываецца, і прапануе новыя сэнсы. Таму я лічу, што гэта вельмі сучасная кніга, і я рада, што яна з поспехам прэзентуецца.

Зміцер Лукашук: Сёння ў Беларусі склалася дзіўная сітуацыя з літаратурай. Мала таго, што першую кнігу пра беларускую нацыянальную ідэю прызналі экстрэмісцкай, такі самы лёс у кнігі Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы». Кнігі мастака-геральдыста Віктара Ляхара таксама экстрэмісцкія, іх ужо адбіраюць з бібліятэк. Так сядзіш і думаеш, што ж адбываецца?...

Святлана Алексіевіч: ...Спроба прыбраць менавіта тыя кнігі, якія могуць прымусіць грамадства думаць інакш, чым прапануе дзяржава. І вядома, тыя кнігі, пра якія вы кажаце, увогуле кажучы, такія: чытаючы, народ пачынае думаць. А гэтага дзяржаве сёння не трэба. Таму там і вырашылі, што гэта шкодныя і непатрэбныя кнігі. Здзіўляцца няма чаму.

Зміцер Лукашук: Ну так, дастаткова згадаць, як вас не павіншавалі з атрыманнем Нобелеўскай прэміі. Па ідэі, кнігі нобелеўскага лаўрэата павінны былі быць потым паўсюль. Працягну думку тым, як улады не выказалі ніякага спачування з нагоды смерці Станіслава Шушкевіча. Такое вось стаўленне...

Святлана Алексіевіч: Гэта кажа пра тое, што хутка ў нас гісторыя будзе пачынацца з перыяду Савецкага Саюза. Іншай гісторыі не будзе, яе выкрэсліваюць. Паглядзіце, ліквідаваныя дзясяткі арганізацый і хаўрусаў, у тым ліку ПЭН-цэнтр.

Гэта менавіта тыя структуры, якія маглі ўплываць на духоўную сілу нацыі, на духоўнае станаўленне народа, паколькі 20-ы год стаў для нас усіх вялікім выбухам. Мы ўбачылі, што становімся нацыяй, і, вядома, гэта спалохала дзяржаву. Прынамсі, там адчулі, што гэта ўсё чужое і непатрэбнае, што гэта трэба як мага хутчэй знішчыць.

Наогул, страшна падумаць, якую ўлады Беларусі хочуць пабудаваць дзяржаву і на што яна будзе абапірацца? На ўказы прэзідэнта або на нейкага прыслужніка, які бегае вакол яго? Гэта што — уся наша гісторыя? Усё духоўнае жыццё нацыі? Я б сказала, што сёння ў нас дастаткова катастрафічнае становішча.

Многае залежыць ад педагогаў, наколькі ім удаецца і наколькі ў іх стае мужнасці ўсё-ткі штосьці расказваць школьнікам і студэнтам. Гэта складана ўявіць, што ім удаецца.

Што ўдаецца пісьменнікам? Хтосьці з’ехаў. Але паспрабуйце зараз выдаць кнігу і завезці яе ў Беларусь. Будуць праблемы, у тым ліку ў чытачоў, у якіх яна апынецца. Ніхто з нас не думаў, што мы будзем жыць у эпоху падполля, у эпоху вайны. Аказалася, што ўсё гэта здарылася і з намі таксама.

Мне цяпер вельмі цікавы досвед 30-х гадоў, я вельмі шмат чытаю пра гэта, у тым ліку лісты. Разважаю пра пачуццё калектыўнай віны. Я думаю, што калектыўная віна таксама існуе, але як пісьменніца я больш разважаю над асабістай адказнасцю чалавека. Выбар ёсць у кожнага з нас: мы можам яго зрабіць ці не.

Зміцер Лукашук: Расстрэлы, высылкі, іншыя рэпрэсіі... Знішчэнне інтэлігенцыі. Як вы думаеце, ці атрымаецца ў Лукашэнкі здзейсніць тое самае, што атрымалася ў савецкіх уладаў у 30-е?

Святлана Алексіевіч: Усё залежыць ад таго, як будуць развівацца падзеі ва Украіне. Калі Украіна пераможа, будуць зусім іншыя працэсы адбывацца, і ў нас у тым ліку. У Расіі таксама. Я думаю, што там народ не будзе спаць бясконца, знаходзіцца як быццам у няведанні. Сёння мне вельмі страшна слухаць запісы размоў рускіх салдат з іх бацькамі. Таму што калі гэта рускі народ, прапаганда сапраўды зрабіла сваю справу.

У Беларусі, па-мойму, народ не такі. Лукашэнка хоча зрабіць яго такім, як у Расіі, але ў нас людзі не хочуць вайны з Украінай. У нас людзі хочуць жыць у сваёй краіне, са сваімі паняццямі і ідэямі.

Праўда, пасля рэпрэсій 2020-га ўсе трошкі страцілі надзею. Я магу сказаць, што не трэба адчайвацца, трэба проста спакойна гадаваць у сабе чалавека. Гадаваць сваіх дзяцей, тлумачыць, ахоўваць. Гэта адзінае выйсце. Так мы захаваем і дзяржаву.

Зміцер Лукашук: Я заўважаю, што беларусы пачынаюць часта лаяцца паміж сабой. Гэта датычыцца нават тых, хто прытрымліваецца адной і той жа палітычнай пазіцыі і чакае перамен. Ці можна з гэтым справіцца?

Святлана Алексіевіч: «Падзяляй і ўладар» — вядомы прынцып любой таталітарнай дзяржавы. Пра гэта трэба памятаць і разумець, што ў нас адна мэта — незалежная Беларусь. Нам няма чаго дзяліць, таму няма чаго сварыцца, вінаваціць у чымсьці адно аднаго. Наадварот, нам трэба больш збіраць сіл у сабе, у грамадстве, у нейкіх маленькіх яго ячэйках.

Гэта дапаможа нам супрацьстаяць — не толькі выйсці на барыкады сёння, а яшчэ і назапасіць пачуцці супрацьстаяння, якія спрацуюць, можа, праз год, а можа, праз пяць гадоў. А яго неабходна назапашваць. У сварках, крыўдах мы толькі робім сябе слабейшымі. Гэта памылка. Яшчэ раз: у нас адна мэта і нам няма чаго дзяліць.

Зміцер Лукашук: Вы пішаце кнігу па выніках 2020 года. Наколькі цяжка над ёй працаваць з пункту гледжання эмоцый?

Святлана Алексіевіч: Вельмі складана, бо я пішу кнігу не толькі пра катастрофы і пакуты. Я спрабую прапанаваць нейкія духоўныя адказы на пытанні, якія ўзнікаюць у грамадстве. Я збіраю духоўныя веды і сілы. Сёння гэта зрабіць складаней, паколькі я не магу сказаць, што параза, але нешта блізкае да гэтага трошкі паралізуе нас.

Нам трэба з гэтым абавязкова справіцца. І пра гэта трэба думаць. Таму мне як аўтару трэба прапанаваць тое, што і вы спрабавалі зрабіць у сваёй кнізе, — новыя здагадкі, веды, асэнсаванні таго, што адбываецца. Такія кнігі не пішуцца хутка. У пошуках новага погляду на жыццё можна патраціць да дзесяці гадоў.

Сёння мы апынуліся ў зусім новых абставінах. Чалавек разгублены. А нам нельга быць разгубленымі. У нас занадта мала часу, каб мы маглі сабе дазволіць быць увесь час у адчаі. Нельга. Мы павінны думаць пра тое, што мы вельмі многае зрабілі тады, у 2020-м. Гэта быў магутны прарыў. І вось гэтую энергію і патэнцыял трэба не губляць, а трымаць у душы і разумець, што гэта вельмі важна.

Зміцер Лукашук: Спадзяёмся, што ваша кніга выйдзе не праз дзесяць гадоў, а раней.

Святлана Алексіевіч: Я спрабую.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі

21 чэрвеня Маркевіча затрымалі на працоўным месцы ў Гродне, потым прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікавала кранальны верш пра мову. Як ні пераключай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года

У дзяржаўнага літаратурна-мастацкага выдання для малодшых школьнікаў — часопіса «Вясёлка» ўпершыню за некалькі...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі
    Грамадства Літаратура
    «Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы
    Грамадства
    У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года
    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Вялікае перасяленне народаў 2020-2022-... Не канец, а толькі пачатак
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM