Альтэрнатыўны пікнік: музыка пад дажджом (фотарэпартаж)

05.07.2010 Музыка

1

Любяць беларусы святы. І не важна, дзяржаўны (Дзень незалежнасці) або рэлігійны (тыпу Вялікадня), або сямейны (крысціны дачкі ці дзень нараджэння цешчы). Як гаворыцца ў такіх выпадках, была бы нагода.

2

Пры гэтым, адны грамадзяне, сабраўшыся ўсім сямействам, яшчэ ў абед выходзяць на праменад па любімаму гораду. Іншыя, зусім не ў сілу нізкай ступені патрыятызму, імкнуцца пакінуць месца пражывання і з’ехаць падалей ад ляманту і дбайна ачэпленым АМАПам цэнтра. Хто едзе палоць градкі на лецішчы, іншыя – наведаць сваякоў, а яшчэ ў Беларусі шмат маляўнічых месцаў, дзе можна файна адпачыць на прыродзе з сябрамі.

3

Акурат, у Дзень вызвалення нашага Мінска, сотня маладых грамадзян (несумненна, было б больш, калі б не надвор’е) сабралася ў Парку прыгодаў “Крутагор’е”, што размяшчаецца кіламетрах у 18 ад горада на тэрыторыі былой ваеннай базы сувязістаў, пераабсталяваным ў 90-я ў кэмпінг «Перабудова».

Сабраліся, маючы цвёрдыя намеры – правесці гэты дзень цікава, на свежым паветры і ўдалечы ад гарадской мітусні.

5

Як распавёў адзін з арганізатараў, нястомны Зміцер Далгоў (Starter): «Першапачаткова пікнік “Вайна і мір” быў запланаваны ў закінутым дзіцячым лагеры ў Крыжоўцы. Літаральна за суткі да пачатку мерапрыемства, мы атрымалі адмову, і давялося тэрмінова шукаць іншае месца”.

Тыя, хто прыехаў крыху раней маглі азнаёміцца з Паркам: пагуляць у пейнтбол, фрысбі, петанк або бочу, пастраляць ў ціры, пакатацца на канях, пагушкацца на арэлях. “Я дзесьці чытала, што казлы вельмі любяць махорку і тытунь”, – кажа адна дама, падаючы казлу цыгарэту.

61

Надвор’е, аднак, вырашыла ўнесці свае карэктывы ў праграму. Навес над імправізаванай сцэнай даў цечу яшчэ падчас саўнд-чэка каманд, таму яна была перавезена пад дах бара, дзе ў аблоках кальянага дыму моладзь бойка скакала пад гангста-джаз “Дзядзюшкіна сну”, “запальвала” пад April twins.

71

гурт Дзядзюшкін сон”

8

гурт April twins

7

Весела пляскаючы па лужах, групы “цэлафанавых” чалавечкаў перамяшчаліся ў chill out, дзе музыцыравалі ды-джэі Alex De Bronhe і ManuF * CKture Junglists, можна было выпіць гарачай гарбаты, і вярталіся назад да сцэны. Вакол каміна камфортна размясціліся вымаклыя да ніткі людзі, тут можна было прасушыцца і абагрэцца.

9

13

Фолкавыя напевы «Джамбібума» загучалі амаль на досвітку, а выступу «Адыс Абебы» дачакаліся толькі чалавек дваццаць. Айцы, давайце “Вясну!” І яны зарадзілі яшчэ гадзіны на паўтары свайго непаўторнага рэгі.

10

dj Rullek

“Праўду сказаць, я перагледзеў сваё стаўленне да моладзі, – падзяліўся ўражаннямі намеснік дырэктара Парку “Крутагор’е” Яўген Барскі. – Нармальныя, адэкватныя хлопцы, якія проста ўмеюць весяліцца».

11

111

гурт “Джамбібум”

Цудоўна, што ёсць ініцыятыўныя маладыя людзі, гатовыя арганізаваць свята, нягледзячы ні на якія форс-мажоры.

12

121

гурт “Адыс Абеба”