У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” вядомы бард Алесь Камоцкі выступіць у Лагойску 4 мая з прэзентацыяй новага альбому “Вяровіца”. Кніга і дыск “Вяровіца” прэзентуюць матар’ял, які быў створаны 12 гадоў таму і існаваў дагэтуль у выглядзе чарнавых запісаў і быў, нарэшце, рэалізаваны так, як і бачылі яго аўтары ад пачатку. Псалмы на вершы Народнага паэта Рыгора Барадуліна былі якасна перазапісаныя з удзелам аранжыроўшчыка і піяніста Аляксандра Віслаўскага. Аздабленне кнігі фотаздымкамі рабіў амерыканскі фатограф Джон Кунстадтэр, які супрацоўнічаў з Камоцкім і Барадуліным пры выданні кнігі “Навошта”.
4 мая Лагойск
Цэнтр Сацыяльнай дапамагі насельніцтву (актавая заля)
Адрас – вуліца Перамогі, 80
Час – 11.00
Тэлефон для даведак +375 33 6640280