• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • PartyZonа
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.10.2014 | Байцоўскі ген

Андрэй Арамнаў: “Я вельмі хачу ўзяць другое алімпійскае золата. Імкнуся зрабіць усё, каб гэта адбылося”

Рэкардсмен планеты ў цяжкай атлетыцы расказвае пра трэніроўкі на мяжы інваліднасці, навуковыя амбіцыі і самае важнае для беларусаў — шанаванне сваёй культуры.

Адзін з найярчэйшых беларускіх спартоўцаў Андрэй Арамнаў зноў наганяе жах на сваіх апанентаў. Здавалася, пасля чатырохгадовай паўзы ў выступленнях рэкардсмен свету ўжо не вернецца на памост.

Але сёлета ўвесну асілак хоць і з траўмай, але заявіўся на чэмпіянат Еўропы і адразу ж узяў бронзавы медаль. І хоць на першынстве планеты ў лістападзе Андрэй не выступіць, у красавіку ён плануе  далячыць усе балячкі, абкатацца на Еўропе, а потым мэтанакіравана рыхтавацца да Алімпіяды-2016.

Скептыкі былі спісалі Арамнава з рахункаў. Алімпійскі чэмпіён Пекіна гадамі не выступаў, яму татальна не шанцавала ў плане траўмаў. Праблемаў дадаваў і бескампрамісны бунтарскі характар.

FOTA_text

Аднак кампетэнтныя людзі разумелі, што Арамнаў нават на хатніх спаборніцтвах увесь час набліжаецца да сусветнага рэкорду. Задача перад атлетам насамрэч адна: падводзіцца да чэмпіянатаў без траўмаў.

— І з гэтым у апошні момант я не спраўляюся. Вялікія рэкорды — гэта куча дробязяў. Калі нешта з яе выпадае, уся яна рассыпаецца, — вобразна расказвае асілак пра праблемы. — Я хацеў бы пабіць сусветны рэкорд і маю на гэта сілы. Але не хапае трываласці майму арганізму. За трэніроўку потам выходзіць 2 кг. Каб стаць жалезным, каб не ламаліся кісці, я павінен замяшчаць шмат сур’ёзных мікраэлементаў, каб сэрца працавала і мышцы ўмацоўваліся. Для гэтага патрэбнае адпаведнае харчаванне і фармакалогія. І хоць да мяне ў гэтым плане павышаная ўвага, яна ўсё адно недастатковая.

— Дык ці мае Андрэй Арамнаў імпэт пабіць свой жа сусветны рэкорд?

— У некаторых краінах гэта было б магчыма. Спартсмена з усіх бакоў падтрымліваюць, не пярэчаць, не перашкаджаюць. Мне трымацца каля сусветных рэкордаў — гэта як ісці па вастрыі ляза. Адзін няправільны дробны рух — і інваліднасць. Пры нашай медыцыне і нашых тэхналогіях складана дасягаць найвышэйшых вынікаў. Мы маладая краіна, не падрыхтавалі належнага ўзроўню медыкаў, трэнераў. Працуем з тым, што засталося ад СССР. Усё яшчэ не вельмі абдумана і праверана часам. Таму паспрабуй хаця б раз перамагчы на Алімпіядзе! І калі ўпэўніў сябе і пачынаеш уяўляць, якія выдаткі будуць падчас другога заходу і якія дывідэнды, то думаеш: “Я што, дурань?” Гэта калі шчыра.

Fota_text2

— А матывацыя кшталту “для народа, для гісторыі, для высокіх мэтаў”? Усё ж ці варта чакаць вас на Алімпіядзе-2016?

— Я вельмі хачу ўзяць золата. Імкнуся зрабіць усё, каб гэта адбылося. Я ўсё адно буду ісці па вастрыі ляза. Адзінае, што мяне можа выбіць з каляіны, — гэта траўма. І тут я пад пліты лезці не буду. Яны могуць зламаць. Арганізм можа лопнуць, як струна. Таму буду ўпінацца і спрабаваць. Калі дадзена — то дадзена, калі не… Я насамрэч некалі ўжо праверыў сябе на 100 працэнтаў. Зараз я, калі буду выйграваць Алімпіяду, буду гэта рабіць у задавальненне. Калі не атрымаецца, буду трэнерам. Я адчуваю, што разбіраюся ў тым, як падрыхтаваць чэмпіёна. Ужо сёння я дапамагаю некаторым спартсменам. Бываюць і такія, што кажуць: “Я Арамнава слухаю, а ў мяне не атрымліваецца”. Значыцца, няправільна слухаеш. Бо я калі даў алгарытм, адхіляцца ад яго нельга. Я ведаю, што такое ідэальная падрыхтоўка. Гэта калі ты павінен аддаць сябе ўсяго: увесь свой час, усе свае сілы і ўвесь свой настрой. Ты не павінен ні пра што лішняе думаць. Калі шмат думаеш — штанга увесь час падае…

— Як зрабіць так, каб наша цяжкая атлетыка выйшла на топавы ўзровень?

— У Беларусі такая прырода і такія генныя дадзеныя, што нараджаюцца вельмі моцныя людзі. І жывуць у добрай кліматычнай абстаноўцы. Вельмі шмат моцных людзей. Вось Леанід Тараненка. Ніхто дагэтуль не можа пабіць яго рэкорд. Аляксандр Курловіч у свой час рваў больш за ўсіх у свеце. Я пабіў 27 сусветных рэкордаў. І гэта толькі прыклады з аднаго віду спорту. А не хапае у нас таго, што трэба шмат сілаў выдаткаваць на навучанне. Трэба скіроўваць намаганні ў бок пісьменнасці трэнераў і спартсменаў. Пакуль не хапае мазгоў. Нам трэба з усяго свету сабраць веды, тым больш што ёсць такая магчымасць. І праз нейкі час з’явіцца пакаленне, якое дасць добры вынік. Пакуль жа ёсць толькі адзінкі. Веды — золата. Гэта разумеюць, напрыклад, у маёй ВНУ.

— У якой? Ва ўніверсітэце фізкультуры?

— Не, я адтуль сышоў. Цяпер навучаюся ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Там добрыя традыцыі, берагуць важныя веды. Гэта адна з самых разумных ВНУ ў краіне. У нас многае добрае пераймаюць з усяго свету. У БНТУ мяне зразумелі і многім мне дапамаглі. У будучыні я планую адкрыць даследчую лабараторыю, якая магла б працаваць на карысць беларускага спорту. Хацелася б абараніць у гэтай лабараторыі грунтоўную навуковую працу. Але падрабязна пра гэта расказваць пакуль рана.

— Можа быць, не варта рупіцца пра развіццё беларускага спорту? Побач Масква — вялізная і багатая імперыя. Яны не супраць, напэўна, “узяць пад апеку” нашу краіну, укінуць грошы ў спорт.

— Не. Я лічу, што дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся. Па-другое, трэба помніць і шанаваць усё, што адбываецца ў ТВАЁЙ краіне. Гэта я пра мову, гісторыю і культуру. Пры гэтым нам нішто не замінае змешвацца з іншымі народамі. Чым больш будзе змешвацца народ, тым будзе мацнейшы чалавек, з лепшым імунітэтам. Гэта чыста мая думка. Але вельмі важна пры гэтым шанаваць сваю культуру і на яе арыентавацца. Добрая культура ці дрэнная — вельмі важна яе шанаваць…

 

“Байцоўскі ген” — праект кампаніі “Будзьма беларусамі!”, мэта якога — пазнаёміць грамадства з нашымі выбітнымі спартоўцамі! Часта іх лепш ведаюць за мяжой, чым дома. А яны зазвычай маюць унікальныя лёсы, пра якія варта ведаць. Яны — носьбіты беларускага байцоўскага гену — гатовыя зацята біцца за гонар краіны і кожнага беларуса. Знаёмцеся бліжэй, ганарыцеся імі, заўзейце за нашых!

Фота – Аляксандр Tarantino Ждановіч

Інфармацыйныя партнёры:

logo

Telegraf_logo_new


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Тэадор Нарбут: «Трэба аддаць дзяцей на ахвяру Айчыне»

«Нам высвяціў Нарбут наша мінулае», — гэтак пісаў Уладзіслаў Сыракомля аб дзейнасці Тэадора Нарбута (1784–1864). Плёнам...

valiancina_shauchenka
Літаратура

2021-ы ў кнігах. Літаратурны каляндар: снежань

Гісторыкі перакваліфікоўваюцца ў паэтаў, біблейскія Запаветы грашаць чорным гумарам, класікі ідышу і іўрыту гавораць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Журналісту «Камсамолкі» Генадзю Мажэйку працягнулі тэрмін пад вартай да 1 лютага

Журналіста «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйку пакінулі пад вартай да 1 лютага 2022 года, піша «Еўрарадыё» са спасылкай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Сапраўдны беларус!». Хто такі Павал Белавус, які ня выйшаў на волю пасля 15 сутак

Стваральнік Symbal.by Павел Белавус ня выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту. Яго мусілі вызваліць у пятніцу а 15:40....

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Тэадор Нарбут: «Трэба аддаць дзяцей на ахвяру Айчыне»
    Літаратура
    2021-ы ў кнігах. Літаратурны каляндар: снежань
    Грамадства
    Журналісту «Камсамолкі» Генадзю Мажэйку працягнулі тэрмін пад вартай да 1 лютага
    Грамадства
    «Сапраўдны беларус!». Хто такі Павал Белавус, які ня выйшаў на волю пасля 15 сутак
    Культура
    ReBrest: як Віктар Клімус з Варшавы аднаўляе помнікі архітэктуры Беларусі ў 3D
    Культура
    У мінскай філармоніі пасля даносу скасавалі канцэрты памяці ахвяр Халакосту
    Навіны "Будзьма!"
    Смачна есці! Бограч Стэфана Баторыя ад «Будзьма»
    Музыка
    Яўген Кучмейна: «Гэтая кепская сітуацыя – лепш, чым калі б наагул нічога не адбылося»
    Культура Літаратура
    Літаратура не бывае правінцыйнай
    Гісторыя
    Апошні кароль і вялікі князь. Гістарычны след Станіслава Аўгуста Панятоўскага
    Літаратура
    Кнігу Міколы Дзядка «Фарбы паралельнага свету» выдалі на нямецкай мове
    Грамадства
    Затрымалі незалежнага журналіста Юрыя Дзешука
    Літаратура
    «Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
    Грамадства
    У Беларусі аб’явілі птушку 2022 года – вось 10 фактаў пра яе
    Грамадства
    «У краіне, дзе няма павагі да гісторыі, дастаткова цяжка з аховай такіх месцаў». Як ушаноўваюцца Слуцкія могілкі

Афіша

  • 04.12 19:00Першы паказ спектакля Сяргея Пясецкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» ў Кракаве
  • 05.12 18:00Канцэрт Яўгена Барышнікава ў Беластоку
  • 08.12 19:00У Варшаве пачынаецца набор у «Школу калядоўшчыкаў»
  • 09.12 19:00Новае кіно Беларусі ў Вільні: глядзім і абмяркоўваем
  • 10.12 18:00Літаратурна-інтэрактыўная дзея «Вогненны Чарот»
  • 12.12 14:00Творчая сустрэча з Іванам Кірчуком
  • 19.12 13:00Каляднае свята для маленькіх беларусаў у Вільні

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ідуць чысткі ва ўстановах культуры па ўсёй Беларусі
    • Фотафакт: галоўную навагоднюю ёлку краіны ўпрыгожылі белымі і чырвонымі шарамі
    • Уладзімір Сцяпан: «Сапраўдны вясковец дужа злуецца, калі з ім гаворыш па-беларуску»
    • Дапаможнік па расчалавечванні: дакументальны фільм пра катаванні падчас беларускіх пратэстаў перамог у найпрэстыжнейшым кінафестывалі
    • Памерла беларуская паэтка і перакладчыца Людміла Забалоцкая

Ахова спадчыны

© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM