Шаноўнае спадарства!
Маю гонар запрасіць Вас на выставу/прызентацыю фотаздымкаў, прысвечаную выбітным беларусам, якія жывуць у Польшы. На выставе можна будзе пабачыць першую частку пакуль няскончанага праекта з партрэтамі беларусаў Варшавы і Беласточынны.
Імпрэза пройдзе у кавярні “Mesita” (па адрасе ul. Sienna 93, Warszawa, www.mesita.pl)
17-га траўня а 19-й гадзіне
На адкрыцці выставы/прызентацыі будуць прадстаўленыя 14 надрукаваных партрэтаў і мультымедыя, у якім удзельнікі праекта адкажуць на рытарычнае пытанне “Што для Вас значыць Беларусь?”
Імпрэза сталася магчымай пры падтрымцы Narodowe Centrum Kultury і Беларускага Шуманаўскага Таварыства.