Унікальны старадаўні інструмент у Дзятлаве адноўлены пасля доўгай рэстаўрацыі, піша katolik.life.
Арган для дзятлаўскага касцёла быў выраблены ў Вільні ў пачатку XX стагоддзя — інструменту ўжо болей за 110 гадоў. Гэты арган адметны адзінай у Беларусі незвычайнай канструкцыяй рэгістравай трактуры.