Пачынаецца прыём заявак у арт-рэзідэнцыю «Дома творцаў», якая адбудзецца ў Варшаве ў сакавіку і красавіку гэтага году.
Тэма рэзідэнцыі: традыцыйная беларуская культура. У сакавіку запрашаюцца майстры, мастакі, дызайнеры, якія ўжо займаюцца традыцыйным мастацтвам, а таксама і тыя, каму цікава тэма традыцыі і стварэнне сучасных твораў мастацтва прысвечаных гэтай тэматыцы. У красавіку на рэзідэнцыю запрашаюцца этна-музыкі (інструменталісты і спевакі).
Апошні дзень прыёму заявак: 15.02.2022 уключна.
Заяўку можна пакінуць па спасылцы.
Дадзены праект з'яўляецца перш за ўсё падтрымкай і псіхалагічнай рэабілітацыяй творчых асоб з Беларусі (у тым ліку, якія выехалі за мяжу). Арганізатары забяспечваюць удзельнікам бясплатнае пражыванне на час рэзідэнцыі (для удзельнікаў не з Варшавы), праграму і актыўнасці, пакрываюць кошты праезду да месца рэзідэнцыі і харчаванне.