«Рыбакі прадалі яго ў гродзенскі рэстаран „Еўропа“», — піша канал пра гістарычныя цікавосткі Hrodna 11:27.
Дырэктар гродзенскага Музея прыроды Станіслава Жыўно прасіў, каб хаця б скуру гэтай рыбіны перадалі ў музей, але асятра прыгатавалі і выставілі на вітрыне рэстарана, і гродзенцы разабралі яго па кавалачках літаральна за два дні.
Асяцёр — рыба, якая больш не з’явіцца ў Нёмане. Адна з прычынаў, з-за якой знік гэты від, — будаўніцтва Каўнаскай ГЭС. Яна перакрыла шлях да Гродна для марскіх відаў рыбы. Другая прычына — здабыча пяска і каменю, што змяніла рэльеф рачнога дна і пакінула Нёману менш адмелляў.
Такім чынам, вылавіць і прыгатаваць асятра ў Беларусі ўдасца наўрад ці, аднак, калі вы аматар рыбных страў, нагадваем пра нашы рэцэпты з карпа і шчупака:
Суперабед — ЮШКА са шчупакоў з ячнымі крупамі. Гатуем з «Будзьма!»
Печаны КАРП на бульбяной падушцы. Гатуем з «Будзьма!»
Смажаны КАРП пад смятанна-часночным соусам. Гатуем з «Будзьма!»