Аўдыёдыск с галасамі беларускіх класікаў прэзентуюць у Гомелі

09.04.2009 Культура

galasy_vokladka12

Прэзентацыя аўдыёвыдання “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” адбудзецца 11 красавіка (субота) у Гомелі.

У імпрэзе прымуць удзел адзін з аўтараў праекту, паэт і журналіст Глеб Лабадзенка і загадчык аддзелу Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі Зміцер Яцкевіч. Зміцер Яцкевіч таксама распавядзе пра гістарычную спадчыну Гомельшчыне паводле дакументаў Нацыянальнага архіву Беларусі.

Калі: 11 красавіка, 18.00.
Дзе: Гомель, вул. Палеская, 52

Тэгі: