Бабруйскія сустрэчы Рамана Яраша і Андрэя Касценя

Выступ Андрэя Касценя і Рамана Яраша адбыўся ў бабруйскім Доме творчасці дзяцей і моладзі 22 траўня.

imgp0921

На канцэрце прагучалі песні на вершы Янкі Купалы і Уладзіміра Караткевіча. Гэтым разам гучанне дуэта было густоўна дапоўненае музыкай на духавых інструментах у выкананні Віктара Сямашкі (гурт «Князь Мышкін»).

Падчас выступу слухачы – удзельнікі гурткоў – бралі ўдзел у віктарыне па творчасці класікаў літаратуры з прызамі ад кампаніі «Будзьма беларусамі!».

imgp0926

Па заканчэнні арганізатары мерапрыемства пазнаёмілі гасцей з Мінска з найцікавейшымі гістарычнымі месцамі горада Бабруйска. Развітваючыся, і арганізатары, і выканаўцы выказалі надзею на новыя творчыя сустрэчы.

Творчая сустрэча адбылася ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Тэгі: