• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.04.2022 | Грамадства

Беларуска Алеся Руднік атрымала прэстыжную шведскую прэмію. Раней яе лаўрэаткай была Грэта Тунберг

Гродзенку Алесю Руднік узнагародзілі прэміяй «Еўрапеец года 2022». Узнагароду Руднік атрымала за барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі і Усходняй Еўропе. Пра гэта піша Hrodna.life са спасылкай на Шведскі еўрапейскіх рух (Svenska Europarörelsen).


2.jpg
Алеся Руднік. Крыніца: venskaeuroparorelsen. se

«Я — першая беларуска, што атрымала гэтую ўзнагароду. Дагэтуль яе атрымлівалі вядомыя шведскія палітыкі, напрыклад Карл Більд, Маргот Вальстром ці актывісты, напрыклад Грэта Тунберг», — сказала Hrodna.life Алеся Руднік.

Алеся не адчувае гэтую ўзнагароду сваёй. Яна лічыць, што яна агульная і належыць беларусам Швецыі, беларускім дыяспарам свету і беларусам, якія змагаюцца за дэмакратыю.

«У такі час асабліва ганарова атрымаць узнагароду, бо менавіта зараз важна, каб міжнародная супольнасць заўважала дзейнасць беларусаў, адрозную ад дзейнасці ўладаў. Менавіта зараз варта падкрэсліваць розніцу ўладаў і беларусаў», — сказала Алеся.

Хто намінаваў беларуску на ўзнагароду — невядома

Алеся не ведае, колькі кандыдатаў прэтэндавалі на ўзнагароду. Гэта не публічная інфармацыя.

«Ведаю толькі, што намінацыі збіралі з 3 лютага па 6 сакавіка. Не ведаю дагэтуль, хто менавіта мяне намінаваў, бо журы гэтую інфармацыю не раскрылі. Але ведаю, што намінацыі на мяне прыйшлі ад некалькіх людзей», — распавяла Алеся.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 9 траўня 2022 года.

Чаму журы абрала Алесю Руднік

«Журы сёлетняй прэміі жадае вылучыць усіх, хто змагаецца за дэмакратычную Беларусь. Асабліва гэта актуальна ў той час, калі краіна часта асацыюецца з вайной Расіі супраць Украіны. Мы спадзяемся, што ўсведамленне творчасці Алесі і беларускай дыяспары можа стварыць больш надзеі і прызнання для ўсіх, хто працуе на карысць вольнай і дэмакратычнай Беларусі», — напісана на старонцы арганізацыі Europarörelsen.

Хто такая Алеся Руднік

Алеся Руднік — Былая старшыня арганізацыі грамадскай суполкі «Беларусы Швецыі», якая выступае за дэмакратычную Беларусь. Удзельнічае ў дэбатах і дэманстрацыях. Дактарантка Карльстадскага ўніверсітэта, даследчыка Цэнтра новых ідэй. Даследуе лічбавую палітыку ў аўтакратыях і яе ўплыў на дэмакратызацыю, уключаючы мабілізацыю праз сацыяльныя сеткі.

Прэмію «Еўрапеец» заснаваў у 1995 годзе Шведскі еўрапейскі рух. Яе ўручаюць асобам, якія маюць сталыя сувязі са Швецыяй і якія ўнеслі ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж народамі Еўропы для ўмацавання міру і свабоды, культурнага ўзаемаразумення і сацыяльнай згуртаванасці.

Hrodna.life

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй

У гонар людзей, падзей і зьяваў усталявана вельмі шмат помнікаў. У першай частцы падборцы разгледзім бюсты і статуі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Што такое моўная дыскрымінацыя?

Беларусь і беларуская мова неразрыўна звязаныя і нядобразычліўцы заўжды разумелі гэта. Беларуская мова мэтанакіравана...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце

Увесь асартымент кніг выдавецтва «Папуры» на беларускай мове, які прадаецца ў Польшчы, цяпер можна атрымаць...

valiancina_shauchenka
Гатуем з «Будзьма!»

Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»

Хочацца салодкага, але не ведаеце, чаго менавіта? Прапануем прыгатаваць кварккойльхен і братэпфель. Не зразумелі,...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй
    Грамадства
    Што такое моўная дыскрымінацыя?
    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Гатуем з «Будзьма!»
    Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM