• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.06.2022 | Культура Мастацтва Беларусы свету

У Варшаве можна набыць беларускія літары ў мастацкім афармленні

Беларуская мастачка аформіла ўсе беларускія літары тэхнікай, якая нагадвае макрамэ, паведамляе беларуская служба Польскага радыё.


пппппп.jpg

Незвычайная выстава працуе ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве. Гэта праект беларускай мастачкі, дызайнеркі Кацярыны Пікірэні. Яна аформіла ўсе беларускія літары тэхнікай, якая крыху нагадвае макрамэ. Аўтарка таксама дадала ў свой алфавіт украінскую літару ї (й), каб падтрымаць украінцаў, калі пачалася вайна.

3d43ac7e-b961-46ca-aa99-531f178ca5a4.jpg

— 32 літары беларускага альфабэту і адна ўкраінская. Вырас гэты праект з дызайну для кнігі Вальжыны Морт «Песні мёртвых і васкрослых». Я зразумела, што я не магу спыніцца, буду працягваць вывучаць форму нашых літар, яе метафізіку. А калі пачалася вайна, я ўжо не магла думаць пра беларускія літары і вырашыла дадаць адну ўкраінскую ї, каб падтрымаць духоўна ўкраінцаў.

Цяпер беларускі алфавіт кірылічны, але калісьці адбывалася дыскусія, ці не варта было б прыняць лацінскі алфавіт. Як вам такая ідэя?

— Мне больш падабаецца кірыліца, яна лепш адпавядае гукавой сістэме нашай мовы, тут ёсць такія літары, як ч і ж. Кірыліца не мусіць спыняцца ў сваім развіцці, мадыфікавацца. Цяпер сітуацыя беларускай мовы складаная, але пасля ўсіх гэтых падзей, калі я прыехала ў Беларусь, заходзіла ў краму, то людзі ўсміхаліся, калі чулі мову. Можа, гэта адкрыццё беларусаў, якія раней не задумваліся над гэтымі пытаннямі, а цяпер, калі яны нават самі не размаўляюць па-беларуску, яны чуюць пашану і радасць, калі чуюць гэтую мову ад кагосьці.

161ba8d9-9207-42b6-ade5-bf628c49a4c6.jpg

Кацярына Пікірэня выставіла свае працы на продаж і ў размове з намі абяцала, што даход будзе прызначаны на падтрымку беларусаў, якія былі прымушаныя выехаць ва Украіну з Беларусі ў выніку рэпрэсіяў, а цяпер ім прыйшлося збегчы і з Украіны.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM