Буйныя кампаніі Warner Brothers і Universal Music адмовіліся ад супрацоўніцтва з расійскімі акцёрамі дубляжу. Такім чынам гіганты індустрыі выказалі сваю палітычную пазіцыю. Цяпер частку фільмаў агучваюць у Грузіі.
@by_culturе
І «сталася так», што гэта робяць беларусы!
Пра гэта @by_culturе расказала Марына Шукюрава, лідарка гурта Shuma.
У «кантрактную сістэму» акрамя Русі, трапілі таксама актор Аляксандр Ждановіч і музыка Рыгор Лайкоў з гурта Pylai.
«Праца мары», — кажа Руся.
«На радзіме выступаць са сваёй музыкай пакуль нельга, таму займаемся іншай творчай справай», — дадае Рыгор.
Назвы фільмаў, у дубляжы якіх прагучаць галасы беларусаў, у публічнай прасторы пакуль называць нельга.