• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.03.2022 | Беларусы свету

Валанцёрства, руціна і візіты СБУ: як жывуць беларусы, якія засталіся ва Украіне нягледзячы на вайну

Пасля пратэстаў 2020 года з Беларусі ва Украіну з’ехала шмат людзей у пошуку новага жыцця. Некаторыя перабраліся туды яшчэ раней. Вайна, якую пачала Расія, зруйнавала іх планы. Hrodna. life пагаварыў з некаторымі беларусамі, якія, нягледзячы на вайну, застаюцца ва Украіне.


6.jpg

«Моцны шок, пульс 120, усю трэсла» 

Ва Украіну мінчанка Наталля пераехала ў 2017 годзе, бо выйшла замуж за ўкраінца. Да вайны яны жылі ў Кіеве. Увечары 25 лютага сям’і ўдалося з’ехаць цягніком у Львоў. Муж Наталлі не хацеў з’язжджаць і зрабіў гэта толькі дзеля яе. Наталля кажа, што ў тую ноч у яе быў вельмі моцны шок, пульс падняўся да 120, усю трэсла.

«Ва Украіне засталася, таму што мужчын прызыўнога ўзросту не выпускаюць, а без мужа з’язджаць не хачу», — кажа Наталля ў размове з Hrodna.life. Зараз яна працягвае працаваць: яе праца дыстанцыйная і звязаная з ІТ. Быў перапынак толькі на некалькі першых дзён вайны.

Наталлі вельмі цяжка ўсвядоміць і прыняць, што змянілася практычна ўсё: больш няма ніякіх планаў на будучыню, ёсць толькі адно жаданне — каб вайна хутчэй скончылася і як мага больш людзей засталіся жывымі.

1.jpg

Змяніліся і каштоўнасці: «Вельмі балюча было з’язджаць з любімай кватэры, кінуўшы ўсё і ўзяўшы з сабой усяго дзве валізкі. Цяпер кожная раніца пачынаецца з чытання навінаў і надзеі, што не адбылося чагосьці больш страшнага. Потым ты працягваеш працаваць проста таму, што трэба. Хаця псіхалагічна гэта вельмі складана: складана засяродзіцца на чымсьці, увесь час гартаеш навіны, а таксама ціснуць на псіхіку сірэны.» — распавядае Наталля.

Руцінныя справы дазваляюць вярнуцца ў звычайнае жыццё Руцінныя справы даюць магчымасць крыху забыцца і вярнуцца ў звычайнае жыццё. «У выхадныя спрабуеш сябе заняць хоць чымсьці, толькі каб не думаць ні пра што. Уборка кватэры, мыццё, гатаванне — усё роўна што. Валанцёрыць тут, дзе я знаходжуся, на жаль, няма магчымасці» — дзеліцца Наталля.

«Наконт стаўлення да беларусаў — на сваім прыкладзе сказаць не магу. Я стараюся не афішаваць, што я беларуска. Гаварыць стараюся на ўкраінскай, калі на вуліцы, часам і дома. Але ведаю са слоў знаёмых, што ў кагосьці стаўленне памянялася ў горшы бок. А ў некаторых яно не змянілася і ўкраінцы ставяцца да беларусаў, якія жывуць тут, з разуменнем. Ведаю, што беларусам, якія маюць тут часовы від на жыхарства, заблакавалі ўсе банкаўскія карты і зняць з рахункаў грошы зараз немагчыма. Мяне гэта не закранула, бо ў мяне сталы від на жыхарства», — распавядае Наталля. Наталлі вельмі складана ўсвядоміць, што Беларусь ускосна мае дачыненне да вайсковых падзей на Украіне: «Там людзі баяцца страціць працу, баяцца дубінкі амапаўца, а тут людзі ідуць без нічога, не баючыся, на танк расійскіх акупантаў. Там ціха і ніхто з іх ніколі не зразумее, як быць тут, чуць сірэны, выбухі, сядзець у сховішчы, бачыць як рускія [вайскоўцы — Hrodna.life] расстрэльваюць жанчын і дзяцей, бамбяць гарады, у тым ліку ракетамі, запушчанымі з Беларусі. Ад гэтага становіцца яшчэ больш балюча», — рэзюмуе яна.

3.jpg

Сям’я Наталлі дапамагае ахвяраваннямі валанцёрскім арганізацыям і ЗСУ.

Засталася, каб быць валанцёрам 

Другая беларуска, якая пажадала не называць свае імя, распавяла Hrodna.life:

«Я пераехала ва Украіну ў снежні 2021 ў сувязі з крымінальным пераследам на радзіме. Да вайны я жыла ў Адэсе, зараз знаходжуся ў Львове. Да вайны я ўладкавалася на працу доктарам, але не паспела прыступіць непасрэдна да працы. Мае дакуманты былі ў стадыі падрыхтоўкі». 

4.jpg

Яна вырашыла застацца ва Украіне, бо мае абвостранае пачуццё справядлівасці і не можа стаяць убаку ад таго, што зараз там адбываецца.

«Першыя дні былі як у тумане. Зараз ёсць нейкі расклад: валанцёрства, хатнія справы, сустрэчы з сябрамі. Не ўхваляем жорсткі "сухі закон". У першыя дні былі некаторыя непрыемныя выпадкі з боку ўкраінцаў. Думаю, усе былі ў стане шоку. А зараз стаўленне нават лепшае, чым да вайны. Яны ганарацца тым, што мы тут і дапамагаем ім нават больш, чым мы самі адчуваем нейкі гонар, калі мы наогул яго адчуваем». 

5.jpg

Каб падтрымліваць сябе «ў тонусе», дзяўчына на другі тыдзень вайны звярнулася да псіхолага, завяла ката, праз дзень выходзіць на прабежку. У планах на будучыню — праз некалькі месяцаў вярнуцца ў Мінск. Яна верыць, што сітуацыя хутка зменіцца і вяртанне будзе магчыма.

Як і чаму да беларусаў могуць прыйсці са Службы Бяспекі Украіны 

Ва Украіне застаўся таксама Яўген Барышнікаў — беларускі фалькларыст, кампазітар, бард, дудар і паэт. Ён актыўна дапамагае валанцёрам, прымае бежанцаў да сябе ў кватэру і вядзе на сваей старонцы у Facebook «дзённік» падзей.

— Ты ждёшь пока очередь на границе как-то рассосётся?

— Не, я проста ня бачу сэнсу тупа замарожваць у ёй на 4 сутак чалавечы рэсурс, калі яму няма прамой загрозы. Тым больш, што праз 4 сутак і патрэбы такой можа ўжо не быць. Гэты рэсурс лепей патраціць на дапамогу людзям. Пакуль у Львове спакойна і прадказальна. Вада, электрычнасць, газ, крамы. Тут прымаюць бежанцаў, рыхтуюць кактэйлі і экіпіруюць пацаноў на ўсход. А бегчы ў паніцы заўсёды паспецца. Бо калі фронт пачне рухацца сюды, яму яшчэ вагон часу і салдацкага мяса на гэта спатрэбіцца. Але тут мабілізацыя такая, што з кожным днём шанцы на гэта ўсё меней. Такія думкі" — дзеліцца на сваёй старонцы музыка. Некаторы час таму да яго дамоў прыходзілі супрацоўнікі Службы Бяспекі Украіны, каб праверыць, ці не шпіён ён:

«Удзень адбылося бадай самае цікавае: прыходзілі дадому з СБУ, правяраць дакументы. У прынцыпе чакаў іх рана ці позна. Бо нядаўна была па чаціках просьба паведамляць пра "падобных на расіян" тыпоў, якія знялі ў Львове кватэры пару месяцаў таму (я!), шукалі праз рыелтара (я!) і жывуць групамі па 2−3 чалавекі. А ў мяне акурат пацаны з Кіева заставаліся на пару дзён, пакуль сямейныя туды сюды прыязджалі-з’язджалі. Карацей, было ясна, што выглядаем мы з боку максімальна стрёмна.

Ну і вось пазванілі ў дзверы трое ў цывільным, адчыняйце, СБУ. Драсьце, чакаю вас. Адзін паказаў нейкую картку, быццам я ведаю, як тут пасведчанне СБУ выглядае. Найбольш апасаўся, каб не марадзёры якія пад відам спецслужб, але адзін так схапіўся за ствол пад курткай, калі я па пашпарт палез у кішэню, што падумаў што марадзёры б так не рэагавалі. Вопшчэм, суровыя мужчыны.

Паказаў пашпарт, расказаў на словах, чаму з Беларусі з’ехаў, што тут раблю, пра бежанцаў, якіх прымаю. Паказаў паперку ад мінэканомікі (я па IT-квоце планаваў падавацца на посвідку). Спыталі ці ёсць зброя. Нічога больш не пыталі, хаця яшчэ ворах папер можна было паказаць. Як на зло мае кварціранты былі з’ехаўшы. Калі казаў, што ў міграцыйную за дзень да вайны хадзіў, спрабавалі паймаць: "а на які адрас хадзіў?". У цэлым спакойна пагаварылі хвіліны тры і яны сышлі. Злавіў сябе на думцы, што ўвесь гэты прыём гасцёў ператвараецца ў штодзённую руціну. То заўтра паспрабую вярнуцца да працы, колькі можна браць адгула», — піша Яўген Барышнікаў.

Hrodna.life

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце

Увесь асартымент кніг выдавецтва «Папуры» на беларускай мове, які прадаецца ў Польшчы, цяпер можна атрымаць...

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

Апошнія навіны

    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM