Беларусы запусцілі петыцыю з патрабаваннем праверыць, ці не падпадае ролік дзяржаўнага тэлеканала СТВ пад 130-ы артыкул КК аб рэабілітацыі нацызму

Нагадаем, блогер Аляксей Голікаў на тэлеканале СТБ згадаў нацысцкія шыбеніцы падчас акупацыі як прыклад парадку. 


holikau-2202.jpg

Складальнікі петыцыі просяць даць дзеянням Голікава прававую ацэнку. Зварот даступны на платформе «Зручны горад», праз два дні ён будзе накіраваны ў Міністэрства інфармацыі і Следчы камітэт. 

Свой подпіс можна пакінуць па спасылцы.