BelFilm на малой радзіме Таццяны Дубавец

23.09.2011

Асацыяцыя BelFilm ладзіць паказы дакументальных стужак у мястэчку Маркава, што пад Маладзечнам.

Да паказаў плануюцца стужкі “З жыцця тутэйшых” (рэж. Таццяна Дубавец), “Варганы” (рэж. Алег Дашкевіч), “Нестыхійнае бедства ў Кітаі. Слёзы правінцыі Сы Чуань” (рэж. Джон Алперт).

Імпрэза прысвячаецца памяці Таццяны Дубавец, выхаванкі Маркаўскай сярэдняй школы.

Пачатак а 12-й гадзіне ў актавай зале Маркаўскай школы.

Тэгі: