Берасцейскі суд абавязаў знішчыць сцяг з «Пагоняй»

Сёння прайшоў суд над берасцейцам Андрэем Прыстаўкам. Яго затрымалі ў сёмы раз са сцягам з выявай "Пагоні" каля аддзялення міліцыі ў Паўднёвым, паведамляе Бінокль.

pastanova.jpg

Андрэю прысудзілі 15 сутак арышту, а сцяг суд пастанавіў знішчыць, што прапісана ў пратаколе.

Нагадаем, што герб «Пагоня»  ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.