Беларускае Шуманаўскае Таварыства запрашае:
22 красавіка ў арт-кавярні “Mesita” выключна сонечнае надвор’е і цэлы спектр настрояў – акустычныя прамяні беларускага рок-бэнду «Босае сонца»!
“Босае Сонца” (у акустычным складзе Алесь Зайцаў – гітара, вакал; Аляксандр Ясінскі – баян) – адзін з тых беларускіх гуртоў, што набіраюць моц і якасць хутчэй, чым самі паспяваюць гэта зразумець.
Граюць рок з фолькавым адценнем, цікава спалучаюць беларускія традыцыі і новыя еўрапейскія музычныя тэндэнцыі, але галоўнае, што заваёўвае сэрцы слухачоў, – гэта іхняя шчырасць, адкрытая і самадастатковая.
Калі вы чакаеце сустрэчы з нечым сапраўдным і жывым, то гэта той дзень і тое месца. У гэты вечар іх двое і ім ёсць што сказаць словамі, калі без іх ніяк, і музыкай, калі толькі яна не схлусіць. Яны жывуць, дыхаюць, адчуваюць і дораць самае глыбокае, светлае, знаёмае кожнаму, увасабляючы гэта ў музыцы.
арт-кавярня “Mesita” (Warszawa, ul.Sienna 93)
тэл. 501 333 932
http://mesita.pl/
Сімвалічны кошт уваходу: 5 зл.