У жытнёвым полі паміж вёскамі Таль і Ператок гэты цуд прыроды адшукаць нескладана, арыенцірам служыць бяроза. Любанскія краязнаўцы паклапаціліся, каб да каменя ставіліся як да святыні, і прымацавалі мармуровую шыльду — ахоўны знак. А з дарогі на камень скіроўвае шыльда. Гэта клопат уладальніка тэрыторыі — прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Таль-агра”.