
У Віцебску скончылася серыя музычных вечароў “Padabloki”, зарганізаваных мясцовымі маладымі ды-джэямі ў партнёрстве з грамадскай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”. Чатыры нядзельных вечары ва ўтульнай кавярні “Золотой теленок” збіралі дзесяткі сяброў, дазваляючы адпачыць не толькі ад загружаных будняў, але і ад звышбурных выходных, абмеркаваць сучасную культурную сітуацыю ў горадзе, нарадзіць новыя думкі і нават праекты.
Сярод іншага, тусоўка даўмелася агульнымі высілкамі выдаць складанку лепшых сэтаў “Падаблокі” і паспрыяла таму, каб праект не памёр пасля месяца актыўнасці. На сёння ўжо дасягнутая дамоўленасць аб працягу нядзельных вечароў у іншым, больш прывабным месцы горада Віцебска. Чакаюцца сюрпрызы і на “Славянскі базар”, чыю расійскую папсу на публічных пляцоўках хочацца разбавіць няспешнымі кампазіцыямі сусветных мэтраў джазу і фанку ва ўтульных атмасферах гарадскіх вуліц ці кавярняў.
Тэгі: Віцебск