Як паведамляцю віцебскія праваабаронцы, працэс адбыўся ў судзе Чыгуначнага раёну. Блізкія Булаўскага не змаглі трапіць на суд: не было вядома, ці адбудзецца паседжанне ўвогуле. У выніку Уладзіміру Булаўскаму прысудзілі 30 сутак арышту. Арт-мэнеджара вінавацілі парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 24.23 КаАП).
Нагадаем, Уладзіміра Булаўскага затрымалі 6 ліпеня ў Сянно Віцебскай вобласці, дзе віцебскі музыка і мусіў выступіць на канцэрце «Купальскае кола». Відавочцы распавялі, што да Булаўскага падышлі двое мужчын ў цывільным і затрымалі яго.
За апошнія два гады Уладзімір Булаўскі быў затрыманы ўжо 4 разы.