Cёння, 22 ліпеня, а 18 гадзіне ў беларускай клубоўні ў Празе адбудзеца прэзэнтацыя Асацыяцыі “BelFilm”.
У рамках прэзэнтацыі мяркуюцца паказы дакументальных фільмаў: “Дзень Волі” аўтары Ю. Хашчавацкі, Ул. Арлоў, Алег Дашкевіч; “З жыцця тутэйшых” Таццяна Дубавец; “Прага 1968” Рэе Нікеля; “Журналісты” Алег Дашкевіч; “Даліна” Дэн Рыд; “Крывавы след” Джон Пэры.
Прэзентацыя адбываецца на запрашэньне беларускай дыяспары ў Чэхіі.
А ў панядзелак, 25 ліпеня а 19.00 Беларускі Квартал у Празе запрашfе ўсіх ахвотных далучыцца да цёплай кампаніі з маладой літаратаркай Валерыяй Куставай.
У праграме:
– на разагрэве – «Крамбамбуля» (беларускі не гурт, але напой)
– жывая беларуская паэзія
– прыемныя неспадзеўкі
– аfterparty
Адрас: кавярня Sladkovský, Sevastopolská 17, Praha 10.
Як дабрацца: ехаць да ст.м I.P.Pavlova ці Nam.Míru, там перасесьці на трамвай 22 і ехаць да прыпынку Krymská. Спусціцца ўніз да вул. Krymská, павярнуць направа на вул. Černomorská. На перакрыжаваньні гэтай вуліцы з вуліцай Sevastopolská і знаходзіцца кавярня Sladkovský.
Пароль: “Прага да Прагі”
Падзея ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/event.php?eid=212840348761945