Сёння некамерцыйная арганiзацыя “Майстэрня сацыяльнага кiно” (www.sockino.by) анансавала першы ролiк сацыяльнай рэкламы “Культура пачынаецца з цябе”: “Культура такая ж шматгранная, як і сам чалавек, яе творца. І быць культурным чалавекам – гэта не толькі хадзіць на выставы і ў філармонію. Гэта значыць прыўносіць культуру ў сваё штодзённае жыццё: культуру зносін, культуру мыслення, гарманічнае суіснаванне з навакольным светам, пастаянна развівацца, не спыняючыся на дасягнутым. Калі зірнуць у свае адлюстраванне, то можна убачыць цэлы свет.” – з такiм пасылам звяртаецца аўтар сцэнару Вікторыя Апекунова да гледача.

Рэалізацыя праекта стала магчымай дзякуючы мабільнаму аператару Velcom (www.velcom.by), інтэрнэт-правайдару Атлант Тэлекам (www.telecom.by), кампаніі Сeresit (www.ceresit.by)
Таму мы ініцыявалi праект “Культура пачынаецца з цябе”, якi складаецца з некалькiх серый сацыяльнай рэкламы:
* “Культура пачынаецца з цябе”,
* “Мова пачынаецца з цябе”,
* “Экалогія пачынаецца з цябе”,
* “Выхаванне пачынаецца з цябе”;
* iнтэрв’ю з беларусамi, якiя шмат робяць для культуры;
* сацыяльных апытанняў звычайных беларусаў: што яны разумеюць пад культурай краiны i як іх дзеянні ўплываюць на яе.
* серыi нефармальных iнструкцый «Як пачаць з сябе» з парадамі па экалагiчным жыццi, культурным iнiцыятывам, пашырэнню светапогляду, пераходу на беларускую мову, и г.д.
Канстанцiн Варабей, прадзюсар і аўтар праекта:
Ролiкi рыхтавалi даволi доўга, гэта было звязана з арганiцыйнымi складанасцямi: пошукам сродкаў, тэхнiкi, падборам каманды. Але самi здымкi прайшлi лёгка i хутка – працавалi ўсе ж такi прафесiяналы! Ну, а здымкi на холадзе, сяброўскае абаграванне гарбатай i шмат смешных момантаў – да гэтага мы ўжо пачынаем прывыкаць! У нас быў папярэднi досвед здымак сацыяльных ролiкаў, але гэта было на іншым узроуні. Якасць мы намагаемся кожны раз падымаць.
Усе падрабязнасцi пра праект можна даведацца на сайце www.kultura.sockino.by
Вытворца: Майстэрня сацыяльнага кіно
Прадзюсар: Варабей Канстанцін
Рэжысёр: Палупанаў Андрэй
Аўтар сцэнару: Апекунова Вікторыя
Аператар-пастаноўшчык: Алейнікаў Аляксандр
Motiongrapher: Куклаў Сяргей
Music and Sound Design: Alexei De Bronhe (https://alexeidebronhe.com/about)