
Кампанія “Будзьма беларусамі!” сумесна з NETradio.by пры тэхнічнай падтрымцы 3G аператара сувязі DIALLOG арганізуе простую відэатрансляцыю канцэрта Лявона Вольскага “Белая яблыня грому”.
16 снежня а 19.00 ў сценах канцэртнай залы “Мінск” адбудзецца сольны канцэрт Лявона Вольскага “Белая яблыня грому”. Спявак лічыць, што на канцэрт абавязкова варта прыйсці: “У праграму дададзеныя дзве новыя песні – на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса. Так атрымалася, што яны не трапілі на дыск. Той, хто трапіць на канцэрт – пачуе эксклюзіўнае выкананне!”
Для тых, хто не зможа быць там – у кожнага ёсць магчымась пабачыць і пачуць канцэрт на NETradioVideoLIVE, а таксама на сайце “Будзьма беларусамі!”, дзе будзе адбывацца простая аўдыа-відэа трансляцыя пры дапамозе сувязі трэцяга пакалення ад DIALLOG.
Трансляцыя будзе арганізаваная з выкарыстоўваннем мадэма Cmotech CNU-680PRO – найбольш зручнай прылады для такіх мэтаў, прадастаўленага кампаніяй DIALLOG. Апарат здольны забяспечыць высокахуткасную перадачу дадзеных да 3,1 Мбіт/сек. 3G тэхналогія EVDO забяспечыцт высокую якасць карцінкі і гуку, што дазволіць гледачам у інтэрнэце быць амаль удзельнікамі мерапрыемства.