Маладзёвая ініцыятыва StudAlliance пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта прэзэнтуе першы віленскі канцэрт аднаго з самых яркіх і папулярных беларускіх гуртоў “Без Билета”.
9 кастрычніка беларусы ў Вільні атрымаюць шанец пачуць і пабачыць гэтых вядомых выканаўцаў. “Без Билета” выканаюць для публікі праграму «Всё сразу!», што ўтрымлівае лепшыя песні гурта за апошнія гады. «У адрозненне ад многіх беларускіх музыкаў нам яшчэ не даводзілася выступацьу Літве, – кажа лідэр “Без Билета” Віталь Артыст, – Нарэшце мы таксама паглядзім, што там такога прыгожага ў Вільні. І ці насамрэч іх пірожныя смачнейшыя за нашыя глазіраваныя сыркі. Спадзяемся не толькі запаліць публіку, але і далучыць да нашага свята – Дня Безбілетніка”.
Гурт “Без Билета” грае ўнікальную музыку: стадыённы рок сінтэзуецца з электроннай поп-музыкай. У Беларусі музыкі вядомыя сваёй нестандартнай творчасцю і запальнымі канцэртамі, якія кожны раз збіраюць вялікую колькасць аматараў музычнай феерыі.
Гурт “Без Билета” выпусціў мноства музычных альбомаў: “На неба”, «Нарисована», “Поправка 22”, “Кино”, “Настоящая любовь”, “Мечтатели” і “Africa”. На “Рок-каранацыі 2009” менавіта “Africa” быў прызнаны лепшым альбомам года, а “Без Билета” атрымаў перамогу ў намінацыі “Гурт года”.
Канцэрт адбудзецца 9 кастрычніка ў віленскім клубе “Mulen Ružas” (V. M. Putino g. 5 – насупраць офіса ЕГУ). Пачатак а 19:00.
Кошт квіткоў – 10 літаў. Для студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ прадстаўляецца зніжка 50%. У дзень канцэрта кошт складзе 15 літаў.
Увага!
9 кастрычніка ў навучальным корпусе ЕГУ (213 аўдыторыя, 11:30) адбудзецца прэзэнтацыя канцэрта і сустрэча са студэнтамі і журналістамі. Зарэгістраваным падчас гэтай сустрэчы журналістам пры абмеркаваных умовах уваход на канцэрт вольны, то бок Без Білета :)
дата: 09-10-2010,
месца: Вільня,
адрас: “Mulen Ružas”. V. M. Putino g. 5
(побач з офісам ЕГУ)
пачатак: 19:00
Відэакліпы гурта: