• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.02.2022 | Грамадства

Быў псіхіятрам, стаў фатографам. Яўген Бузук распавёў, як памяняў прафесію і знайшоў сябе

У калекцыі ў 41-гадовага фатографа з Гродна Яўгена Бузука больш за дзясятак узнагарод сусветнага ўзроўню. Яго працы ўдастоіліся «золата» Міжнароднай федэрацыі фотамастацтва і Брытанскай фатаграфічнай асацыяцыі, Асацыяцыі фатографаў Азербайджана, Славеніі, Сербіі і іншых краін. Але нават у Гродна мала хто ведае, што вядомы фатограф спачатку скончыў медуніверсітэт і працаваў лекарам-псіхіятрам. Пра тое, як аднойчы рызыкнуў і памяняў працу на жаданне спыніць імгненне, Яўген Бузук распавёў Hrodna.life.


43.jpg
Яўген Бузук - лекар, менеджар, фотамастак

Яўген Бузук, 41 год. Фатограф. Здымае партрэты, ню, жанравыя фота. Для здымак выкарыстоўвае лічбавыя камеры «Fujifilm», а таксама стары плёнкавы «Зеніт», «ФЭД» і «Bronica». У 2020 годзе атрымаў званне «мастак FIAP» — Fédération Internationale de l’art Photographique — Міжнароднай федэрацыяі фотамастацтва, створанай у 1950 годзе.

«Ці прэстыжна гэта? Так. Ці прыносіць гэта дадатковую славу, вядомасць і грошы? Не. Але ўсё ж, вельмі прыемна ўсведамляць, што твае працы адзначаны калегамі, а сам ты дамогся прызнання ў мастацкім асяроддзі».

Варта рызыкнуць, а калі спатрэбіцца — рызыкнуць яшчэ і яшчэ раз


З 2005 па 2011 год Яўген выкладаў на кафедры, лекаваў людзей і пісаў дысертацыю. Па адукацыі ён урач-псіхіятр. Але фатаграфія заўсёды была побач. Дзядуля і тата Яўгена былі захопленымі фотааматарамі.

Аднойчы Яўген вырашыў кардынальна змяніць сваё жыццё. У той момант ён ужо зарабляў фатаграфіяй больш, чым працай у псіхіятрыі.

Але галоўнай прычынай для змены прафесіі сталі не грошы.

44.jpg«Змена дзейнасці часцей за ўсё прыходзіць з расчараваннем у сваёй прафесіі, — кажа Яўген. — Фінансавы правал — гэта дробязі ў параўнанні з расчараваннем у тым, чым займаешся. Калі новая праца прынясе менш грошай, але больш задавальнення — рызыкаваць варта. Правалу і няўдачы баяцца ўсе. Гэта абсалютна нармальна. Яны бываюць у многіх. Варта рызыкнуць, а калі спатрэбіцца — рызыкнуць яшчэ і яшчэ раз»


Назусім пакінуць медыцыну ў Яўгена не атрымалася. Праз пару гадоў ён усё ж вярнуўся да прафесіі. Зараз ён — рэгіянальны менеджэр адной камерцыйнай медыцынскай лабараторыі. Займаецца продажамі, перамовамі і арганізацыяй працы.

Веды з вобласці псіхіятрыі спатрэбіліся і ў практыцы фатаграфіі. Уменне слухаць, назіраць за мімікай, паставай, інтанацыямі людзей дапамагаюць злавіць цікавыя кадры.

45.jpg

46.jpg

47.jpg
Здымкі, якія прынеслі Яўгену Бузуку медалі


«Інакш шлях адзін — уніз»

Калі Яўген толькі пачынаў фатаграфаваць, уся яго адукацыя складалася з кніг і інтэрнэту. Але праз пару гадоў зразумеў — нават найлепшыя кнігі не заменяць сістэмы навучання. Таму паехаў вучыцца спачатку ў Маскву, потым Менск, Рыгу і Вільню. «Хапаў веды, дзе толькі была магчымасць».

Вучыцца і працаваць кожны дзень фатографу трэба заўсёды. Гэта не той бізнэс, які можна паставіць на ногі і потым толькі пажынаць плён.

«Без твайго асабістага ўдзелу і дадатку сілаў тут нічога працаваць не будзе. Хто выбірае для сябе гэтую прафесію, павінен быць гатовы да штодзённага працы. Таксама патрэбна высокая самадысцыпліна і самаарганізацыя. Каб быць паспяховым фатографам, трэба шмат умець, багата ведаць. Але куды важней — здольнасць сабрацца ў патрэбны момант і паказаць усё, на што ты здольны. Інакш шлях адзін — уніз».

48.jpg
Адна з працаў Яўгена Бузука, якія найбольш часта ўзнагароджваюцца. Балтыйскае мора, 2014 год


Жывы момант ці фота — што выбірае фатограф

Яўген распавёў, што чэрпае натхненне з стасункаў з сям’ёй, новых знаёмстваў і падарожжаў. Любіць паслухаць добрую музыку, пагартаць альбомы класікаў фатаграфіі, пачытаць цікавую кнігу або комікс.

49.jpg

50.jpg

51.jpg
Любімая тэма для фота ў Бузука — людзі. Маладыя і старыя, у студыі і на вуліцы, знаёмыя і незнаёмцы, вядомыя і не вельмі, апранутыя і аголеныя


«Было б занадта саманадзейна сцвярджаць, што я паказваю іх душы», — кажа Яўген. Але стараецца глядзець на герояў фотасюжэтаў з павагай і любоўю.

Аб прафесійных марах Бузук кажа, што «хацеў бы сфатаграфаваць Нюрнбергскі працэс». Назваць свае лепшыя, або ўлюбёныя працы фатограф не бярэцца. Лічыць, што яны яшчэ наперадзе. Але нават калі надзеі не апраўдаюцца — ён не змаркоціцца.

«Калі гэтыя працы наогул ніколі не будуць знятыя і застануцца толькі ў маіх марах — гэта, у сутнасці, таксама нядрэнна. У рэшце рэшт, нават будучы фатографам, я аддаю перавагу бачыць момант не праз відашукальнік, а ўжывую».

52.jpg
   Адзін са здымкаў, адзначаных медалём


«Пра ўзнагароды трэба своечасова забываць»

Сваю калекцыю ўзнагарод Яўген апошні раз успамінаў, калі адказваў на пытанні для Hrodna.life. Кажа, да гэтага моманту не памятае нават, калі трымаў у руках. Некалькі гадоў таму частку ўзнагарод Яўген аддаў гродзенскаму ліцэю № 1 у музей фатаграфіі. Да гэтага дыпломы і медалі ляжалі на лецішчы, а так на іх можа хоць хтосьці паглядзець.

«Галоўнае, што варта сказаць пра ўзнагароды — пра іх трэба своечасова забываць, — мяркуе Яўген. — Атрымаўшы чарговы медаль, не трэба думаць, што зараз ты дамогся ўсяго. Кожная новая здымка — гэта выклік не меншы, чым [удзел] у прэстыжным конкурсе».

53.jpg

hrodna.life

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце

Увесь асартымент кніг выдавецтва «Папуры» на беларускай мове, які прадаецца ў Польшчы, цяпер можна атрымаць...

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

Апошнія навіны

    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM