• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.12.2011 |

Central Fashion Market: дызайн поўнага цыкла (фотарэпартаж)

Мінскія моднікі і модніцы сабраліся на ўжо традыцыйны Central Fashion Market, які прайшоў 11 снежня ў кавярні LOFT.

Напярэдадні навагодніх святаў гэтае мерапрыемства асабліва актуальнае, бо тут можна не толькі падабраць сабе новы ўбор ад маладых беларускіх дызайнераў, але і выбраць арыгінальныя і цікавыя падарункі для родных і сваякоў.

У трэцім маркеце дызайнерскага адзення і аксесуараў (першы прайшоў летам) узялі ўдзел каля пяцідзесяці экспанентаў. Тут былі прадстаўленыя мадэлі дызайнерскага дуэта PaRus, My happy dress, Вольгі Кардаш, Наталлі Цуран, Вольгі Кучарэнка, Людмілы Лабковай, дызайнераў аксесуараў Настассі Сабінай, Killtoday, Vita Gordievska, by Ava і шмат іншых.

Мінскім модніцам была дадзеная магчымасць набыць уборы ад дызайнера Таццяны Марыніч, якія яшчэ не былі ў продажы, хоць і ўваходзілі ў калекцыі “Шахматы” і “Нірвана”. Не абышлі ўвагай сукенкі і блузы (французскі натуральны шоўк) з леташняй калекцыі “Райскі сад” Андрэя Варашкевіча і некаторыя рэчы, якія яшчэ толькі будуць прадстаўленыя ў яго восеньска-зімовай калекцыі (яе вылучае спалучэнне найтанчэйшых карункаў з ваўнянымі тканінамі).

Мадэльеры Валерыя і Настасся Аксёнавы прапанавалі сукенкі-паліто-трансформеры, якія прадугледжваюць свабодны крой і з дапамогай скураных рамянёў прытальваюцца і мадэлююцца ў адпаведнасці з уласным густам.

“Я ўяўляю сябе гаспадыняй нейкага старажытнага салона, дзе ёсць усякія дзіўныя штукі, антыкварыят, вінтаж. З матэрыялаў вельмі люблю пер’е, косці, мех, пры гэтым імкнуся знаходзіць старыя рэчы, напрыклад, пацеркі, каб у кожнай рэчы была свая гісторыя. Калі трэба каротка ахарактарызаваць маю пакупніцу, то гэта дзяўчына, якой падабаецца вінтаж, шматслойнасць у адзенні, і змешванне стыляў”, — расказала аб сваім “Салоне монстраў” дызайнер Маргарыта Сянькова.

Як звычайна ў LOFT, атмасфера была цудоўная: магчымасць выпіць кубачак смачнай кавы, пасядзець спакойна ўбаку і паназіраць, што адбываецца, не сапсавала нават тое, што месца ўдзельнікам відавочна не хапала. Цесна было, як у перапоўненым аўтобусе ў гадзіну пік.

Дызайнерам аксесуараў (сумак, клатчаў, кашалькоў, біжутэрыі (з разнастайных матэрыялаў: ад пер’я і пуху да камянёў і металу), упрыгожанняў з лямцу і натуральнага шоўку), мяккіх цацак, паштовак было крыху прасцей, а прадстаўнікам брэндаў, якія прапаноўвалі модную вопратку, даводзілася працаваць у вельмі складаных умовах. Той колькасці прымерачных, пра якую паклапаціліся арганізатары, відавочна не хапала, а жадаючых прымераць убор, які спадабаўся, было хоць адбаўляй.

Дадаткова ўшчыльняцца даводзілася падчас дэманстрацыі калекцый, калі трэба было арганізаваць калідор праз усю залу (ад прымерачных да сцэны). Наведнікі пазнаёміліся з калекцыяй Алены Лебанюк, характэрнымі рысамі якой можна назваць яркія колеры, вытанчаныя сілуэты і тканіны, што струменяць. Наступнай была прэзентацыя калекцыі хатняга дызайнерскага адзення для сну і адпачынку ад Ka.Vu — такой цёплай, мяккай і ўтульнай, што любая зіма не страшная!

Як кажуць арганізатары, “Central Fashion Market — праект, які, з аднаго боку, падтрымлівае і развівае маладых беларускіх дызайнераў, а з другога — упэўнена даказвае патэнцыйным пакупнікам, што дызайнерскае адзенне — гэта прыгожа, якасна, разнастайна і, нарэшце, даступна”.

Мяркуйце самі: упрыгожанне можна было набыць за 45 тысяч, “цёпленькія” гальштукі-матылькі — ад 30 да 120, бранзалеты з натуральных камянёў — 100, са скуры — 90, шматколерны шалік, які можна выкарыстоўваць як цюрбан, — 350 тысяч, бранзалет з латуневай сеткі з кальцом — 50 даляраў, невялікія аўтарскія шалікі, выкананыя ў тэхніцы “мона-лямец”, ад Аляксандры Гірас — 300 тысяч, жаночае паўсядзённае адзенне з трыкатажу ад Юліі Ачыновіч — ад 200 да 650, а цёплыя тунікі — у межах 300 тысяч, выдатныя дызайнерскія сумкі з натуральных матэрыялаў ад Макса Міронава — за 60-70 даляраў (дарэчы, да канца дня з усіх прадстаўленых мадэляў Макса заставалася толькі дзве рэчы, крызіс, аднак!). Цікава, а ці можна купіць у любой краме сукенку-футляр за 480 тысяч? А на Central Fashion Market гэта было цалкам магчыма!

Нават калі няма магчымасці што-небудзь набыць, то можна падгледзець ідэю і паспрабаваць яе рэалізаваць самому. Бо беларускія жанчыны не толькі прыгажуні, але і майстрыхі. Скарыстацца шанцам можна 17 снежня падчас вялікага каляднага Fashion Market.

Зарына Кандрацьева 


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Яшчэ адзін горад Украіны адмовіўся ад «пабрацімства» з беларускімі гарадамі

Выканаўчы камітэт Цярнопальскай гарадской рады ў аднабаковым парадку разарваў пагадненні аб партнёрстве з двума...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Фотакніга "Плошча Перамен" падрыхтавана да друку

Кніга «Плошча Перамен» — гэта храналогія першых трох месяцаў барацьбы адной з самых вядомых у Беларусі дваровых...

valiancina_shauchenka
Культура

У Батумі прайшоў вечар беларускай паэзіі

Вялізны бел-чырвона-белы сцяг, выстава дзіцячых малюнкаў, чарга дзяцей рознага ўзросту перад імправізаванай сцэнай. Такую...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У судовым працэсе над Кацярынай Андрэевай — тыднёвы перапынак

У судзе над палітзняволенай журналісткай Кацярынай Андрэевай сёння, 6 чэрвеня, абвясцілі перапынак да 13 ліпеня....

Апошнія навіны

    Грамадства
    Яшчэ адзін горад Украіны адмовіўся ад «пабрацімства» з беларускімі гарадамі
    Культура Грамадства
    Фотакніга "Плошча Перамен" падрыхтавана да друку
    Культура
    У Батумі прайшоў вечар беларускай паэзіі
    Грамадства
    У судовым працэсе над Кацярынай Андрэевай — тыднёвы перапынак
    Грамадства Гісторыя
    Як Армія Краёва ваявала супраць фашыстаў у Беларусі
    Грамадства
    У Беларусі заблакавалі доступ да сайтаў з дапамогай палітвязням
    Грамадства Замежжа Літаратура
    «Сарматыя» Марыі Мартысевіч выйшла па-польску
    Грамадства Музыка
    КДБ унёс у “спіс тэрарыстаў” басіста брэсцкага гурта TerraKod
    Грамадства
    Новую кнігу пра гродзенскія замкі выдалі на трох мовах
    Грамадства
    Беларусі не быць свабоднай, пакуль у галовах — карэктны каланіялізм
    Культура Грамадства
    Дзе беларусы сёння святкуюць Купалле
    Грамадства Замежжа Тэатр
    «Нарэшце, з моманту нашага ад'езду з Беларусі, мы гралі для сваіх гледачоў». Belarus Free Theatre зладзіў паказ спектакля для ўкраінскіх уцекачоў
    Культура Вандруем разам
    8 архітэктурных цудаў Наваградка: гайд ад «Будзьма!»
    Культура Літаратура
    «Перад апошняй сусветнай вайною». Новы верш Уладзіміра Някляева
    Культура Грамадства Замежжа
    Адкрыццё Тыдня Беларускай Культуры ў Беларускім Моладзевым Хабе

Афіша

  • 07.07

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Святкаванне дня народзінаў Марка Шагала ў Мінску

  • 07.07 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 07.07 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 07.07 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 07.07 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 07.07 — 09.07Выстава Аліны Блюміс «Межы і сінякі» ў Лос-Анджэлесе
  • 07.07 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 07.07 — 24.07Выстава выпускнікоў «Глебаўкі» ў Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Выйшаў альбом беларускіх святочных строяў канца ХІХ стагоддзя
    • Мастачка Анастасія Рыдлеўская: «Мне хацелася ў працах паказаць, што гэта ўсё вельмі адназначна: людзей забіваюць, гэта вайна, і кропка»
    • Дамашняя вайна роду Сапегаў
    • У Кіеве назавуць тры вуліцы ў гонар выбітных беларусаў
    • У Ашмянскім раёне зраўнялі з зямлёй магілы жаўнераў Арміі Краёвай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM