• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.05.2022 | Літаратура

Журналіст Аляксандр Чарнуха пра свой раман «Свінні»: «Гэта свайго роду раман-перасцярога, тое, што магло б здарыцца і, я спадзяюся, ніколі не здарыцца»

Аляксандр Чарнуха — беларускі журналіст, працаваў у «Народнай газеце», Ultra-Music і Onliner.by 13 гадоў. Пра рэлакацыю ў Кракаў, пра тое, што падштурхнула напісаць свой першы раман пра беларускую глыбінку і ў чым знаходзіцца натхненне, размаўляла для BAJ.BY Яна Чарняўская.


001.jpeg

Пра прафесію: сапраўдны журналісцкі прывілей — заехаць кудысьці, адчуць драйв і потым зрабіць тэкст

«Журналістыка зацягнула мяне ў той момант, калі я перадумаў паступаць у музычную вучэльню ў школе. Я тады вучыўся граць на акардэоне, але з ім не зраслося. У 2005 годзе паступіў на дзённае аддзяленне журфаку і, паралельна, доўгі час супрацоўнічаў з "Кур’ерам" з Барысава — гэта была недзяржаўная газета, якую потым зачынілі. Насіў туды публікацыі, пісаў пра музычныя дзвіжухі, якіх тады ў Барысаве было шмат. У 2008 годзе трапіў у штат "Народнай Газеты", куды потым размеркаваўся і адпрацаваў яшчэ 2 гады пасля ўніверсітэта. Звычайны шлях звычайнага беларускага журналіста. Інтэрнэт-медыя былі тады ў зачаткавым стане або толькі пачыналі развівацца і такога патоку журналістаў у гэты сегмент прафесіі не было, а "Народная Газета" на той час была добрым варыянтам, тым больш, што рэпарцёрская школа там была моцнай. Маім першым рэдактарам у "Народнай газеце" быў Алег Гаруновіч, цяпер галоўны рэдактар "Трыбуны"» — успамінае Аляксандр.

«Больш за ўсё ў працы журналістам я цаніў магчымасць ездзіць, бачыць, мець зносіны з людзьмі і тое, што мог аддзяляць факты ад эмоцый і з гэтага зляпіць выразны тэкст па журналісцкіх канонах. Я лічыў, што вось ён — сапраўдны журналісцкі прывілей: заехаць кудысьці, адчуць вось гэты драйв і потым зрабіць такі тэкст, каб мае чытачы маглі атрымаць выразную карціну таго, што адбываецца.

Калі я рабіў рэпартажы для «Народнай Газеты», гэта былі заўсёды прыгоды, таму што ніякай службовай машыны не было, я купляў сабе квіток на маршрутку ці цягнік і ехаў рабіць рэпартажы.

Была адна смешная гісторыя, калі ў Жлобіне рамантавалі мост, там не было ніводнага цягніка, які мяне адвёз бы назад у Мінск пасля рэпартажу, а ўсе гатэлі былі занятыя. Таму мне давялося выйсці на трасу і галасаваць 2 гадзіны да таго моманту, пакуль не спыніўся дальнабойнік. Па дарозе ад Жлобіна да Мінска я даведаўся ад яго пра ўсе расклады: колькі прастытуткі каштуюць, на якім участку трасы іх шукаць, як ён жонку накарміў цыгарэтамі, таму што яна не хацела кідаць паліць. Ужо потым, калі я шэсць гадоў працаваў у «Анлайнеры», мы ў асноўным ездзілі на машыне ў камандзіроўкі. Прыязджаем, пачынаем камунікаваць з людзьмі: яны спачатку баяцца адказваць, таму што незнаёмыя людзі прыехалі, пытанні задаюць, потым смялеюць і пачынаюць гаварыць.

Ад «Анлайнера» мы ездзілі ў Талачынскі раён, гэта як раз было пасля гісторыі з абасранымі каровамі. Хацелі пагаварыць са звычайнымі работнікамі — тымі, хто кожны дзень працуе ў кароўніку, даведацца больш пра іх жыццё, боль і праблемы. Ходзім мы вакол кароўніка, а адтуль даносяцца жахлівыя крыкі і мыканне кароў. І мы думаем, ну значыць там хтосьці сапраўды ёсць! Там такія крыкі! Я такія крыкі толькі ў фільмах жахаў чуў, нядаўна паглядзеў фільм «Экзарцыст» і там было падобнае.

Выходзіць з кароўніка мужык і спакойным голасам, праўда асіплым, таму што ён яго толькі што сарваў, кажа: «Што вы, мальцы, хацелі? Што, пагаварыць з вамі? Ну, давайце пагаворым». Мы з ім добра пагаварылі, ён распавёў, як яму палову заробку выдаюць талонамі на ежу ў мясцовай краме, а палову заробку наогул не плацяць.

Людзі не баяліся казаць аб праблемах — у іх звычайна ніхто і не пытаўся. Бывала кажуць: «А, вы, напэўна, з мясцовай раёнкі» Так што вам расказаць? Вы ўсё роўна не напішаце».

Мы часта прыязджалі на сельскія дыскатэкі, таму што звычайна ў такіх маленькіх гарадах у чалавека вельмі мала варыянтаў для забавак. І для іх такія дыскачы — гэта натуральнае месца, дзе можна выплюхнуць свае эмоцыі і неўтаймаваную энергію ці то ў танцы, ці то ў бойцы, ці то ў непрыкрытым флірце. За гэтым класна назіраць, калі ты не ўключаеш у сабе сталічнага сноба, а маеш зносіны на роўных і з гэтага заўсёды атрымліваюцца цікавыя жыццёвыя гісторыі.

У 2020 годзе ўсё рэзка памянялася. Так атрымалася, што 9 жніўня я быў у адпачынку і выйшаў на працу 11 жніўня і адразу нырнуў у гэты вір падзей. Працавалі мы вельмі шмат, па 16, а часам нават па 20 гадзін у суткі. Праца на знос была і ў эмацыйным, і ў фізічным плане: інфармацыі было вельмі шмат і ўсё трэба было адфільтраваць. У такіх умовах журналісту вельмі цяжка не зблытаць журналістыку і грамадзянскі актывізм. Гэта той момант, калі чалавека раздзірае на часткі, ён жа не сляпы — бачыць, што адбываецца і яму моцна хочацца стаць часткай агульнага руху. Разам з тым твая праца ў тым, каб адстаронена фіксаваць падзеі. У маральным плане любая рэдакцыя ў той час была ў вельмі цяжкім рэсурсным стане. У адзін момант пасадаў не стала, усе ў рэдакцыі займаліся адной навіновай тэмай, таму што ўсё, акрамя яе, перастала існаваць і стала нязначным. Да верасня 2021 года я працаваў у «Анлайнеры», потым з’ехаў у Кракаў.

За 13 гадоў працы ў незалежнай журналістыцы я паспеў папрацаваць на розных пазіцыях. Апошнім часам я працаваў з камерцыйным падраздзяленнем «Анлайнера» над спецпраектамі, да таго ж усе нестандартныя праекты, якія былі на Анлайнеры, так ці інакш прайшлі праз мяне. Я запускаў падкасты, рабіў вялікія праекты, напрыклад праекты «Бухло» і «Вёска». Цяпер я таксама на мэнэджарскай пазіцыі ў IT-кампаніі і, так ці інакш, працую з тэкстамі, таму пераналадзіцца было нескладана. Для мяне праца з людзьмі заўсёды была зразумелай.

Пра раман «Свінні»: мне важна было стварыць дакладнае і поўнае выказванне

У пэўны момант жыцця мне стала важным адрэфлексаваць тое, што адбываецца ў Беларусі. Я не бачыў сэнсу пісаць фрагменты і абрыўкі думак у сацыяльныя сеткі, якія абраслі б каментарамі з усіх бакоў. Важна было стварыць дакладнае і поўнае выказванне, якое не захочацца дапаўняць. Так з’явіўся раман «Свінні».

Пачаў працу над раманам у кастрычніку 2020 года і скончыў у красавіку 2021. Гэта быў мой першы досвед працы з такім вялікім тэкстам — 400.000 знакаў. Спачатку ў мяне не было выразнага сюжэту, тэкст складваўся паступова. Час ішоў, здараліся розныя нядобрыя падзеі ў беларускім навіновым парадку дня, з’яўляліся новыя крылатыя фразы, якія, дарэчы, можна знайсці ў рамане.

002.jpg
Вокладка кнігі: Таісія Чарнуха

«Свінні» — гэта свайго роду раман-перасцярога, тое, што магло б здарыцца і, я спадзяюся, ніколі не здарыцца. Часам нават мне становіцца зусім не зразумела хто ўсё ж такі свінні. Ці то гэта жывёлы,ці то людзі — на гэтае пытанне чытачу прыйдзецца адказаць самастойна. Дзе праўда? Дзе выдумка?

Кніга ярка паказвае ўмоўны Чэрвень ці Крупкі, дзе відаць Беларусь такой, якая яна ёсць: не гатовай да Дажынак або да прыезду важнага госця. Яна не прыхарошвалася перад люстэркам, не прыпамадзілася і яе не прычасалі граблямі — у нейкі момант яна можа апынуцца брудненькай і дэпрэсіўнай, але яна такая якая ёсць — наша Беларусь.

У рамане няма станоўчых персанажаў, у ім жывуць функцыянеры рознага калібру — такіх можна знайсці ў любым беларускім райцэнтры. Райцэнтр Груздзева і вёска Качанава — гэта ключы да рэальнасці чалавека, які сваё дзяцінства і юнацтва правёў у глыбінцы.

Безаблічны груздзяўчанін сімвалізуе народ, які пакутуе ад цалкам канкрэтных людзей — і вось тут ужо шчыра лічу, што народ павінен ведаць сваіх «герояў». Ведаеце, ёсць цалкам вызначаны стан чалавека, пры якім яго можна назваць паскудай.

«Свінні» — мая спроба прамовіць услых і так відавочныя рэчы. Паняцці маралі, сумлення і гонару — яны цалкам канкрэтныя, як бы іх не хацелі размазаць і сказаць, што ўсё адносна.

****

Першая прэзентацыя рамана Аляксандра Чарнухі пройдзе 6 траўня ў Варшаве ў Беларускім Моладзевым Хабе. Больш падрабязна па спасылцы.

І ўжо зусім хутка з’явіцца на свет сайт, на якім можна будзе замовіць друкаваную альбо электронную версію кнігі. А пасля — беларускамоўная версія раману. Сачыце за навінамі!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»

Галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч выйшаў з КДБ пасля допыту. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»

Насту Карнацкую, якую затрымалі разам з выдаўцом Андрэем Янушкевічам 16 траўня падчас візіту сілавікоў у кнігарню...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі

З’явіўся новы рэліз праекта «Малус» — серыі мастацкіх падкаст пастановак па літаратурных тэкстах пісьменніка Стаселька...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»

Раніцай 18 траўня КДБ затрыманыя дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых і бухгалтарка выдання Юлія...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»
    Грамадства
    Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»
    Літаратура
    «Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі
    Грамадства
    Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»
    Культура Грамадства Музыка
    Песні Аляксандра Кулінковіча па-беларуску. Падборка да дня народзінаў музыкі
    Грамадства Музыка Літаратура
    «Легенда гарадзенскага панк-року, арганізатар сапраўднага музычнага фэсту, стваральнік арыгінальнага выдавецтва». Музыка Алесь Дзянісаў пра выдаўца Андрэя Янушкевіча
    Грамадства Літаратура
    Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» прызнаны экстрэмісцкім
    Грамадства
    У Гродне з’явіцца скульптура «Генерал Карбышаў у глыбе лёду». Яе ўсталююць у СШ № 15
    Грамадства Літаратура
    Беларускі кашмар і літаратурныя сны Франца Кафкі. Новы ролік ад Андрэя Хадановіча
    Музыка Беларусы свету
    Чарговая адмена канцэрту «Би-2» у Расіі. Цяпер у Піцеры
    Грамадства
    Падлеткі vs.сістэма. Як супрацьстаяць адміністрацыйнаму свавольству ў школе
    Грамадства
    Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Афіша

  • 18.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
    • Васіль Быкаў: «Я лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM