• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.05.2022 | Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.


001.jpg

Гэта — Андрэй Аляксандраў, Дзмітрый Наважылаў, Ірына Леўшына, Аксана Колб, Андрэй Кузнечык, Ірына Слаўнікава, Кацярына Андрэева. Паводле артыкулаў абвінавачвання, ім пагражае ад 3 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Ніжэй — пералік абвінавачванняў і даты працэсаў.

6 чэрвеня пачынаецца працэс над супрацоўнікамі БелаПАН

• Былы намеснік дырэктара БелаПАН Андрэй Аляксандраў

• Ірына Злобіна (дзяўчына Аляксандрава)

• Былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў

• Дырэктар Ірына Леўшына

Справа будзе слухацца ў закрытым рэжыме Мінскім абласным судом. Працэс будзе праходзіць у выязным паседжаньні ў будынку суда Мінскага раёна. Абвінавачванні:

Андрэй Аляксандраў:

• арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх — пазбаўленне волі да 3 год;

• арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў — пазбаўленне волі да 7 год;

• арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім — пазбаўленне волі да 7 год;

• арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве — пазбаўленне волі да 15 год

Ірына Злобіна

• арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх — пазбаўленне волі да 3 год;

• арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве — пазбаўленне волі да 15 год.

Дзмітрый Наважылаў

• арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў — — пазбаўленне волі да 7 год;

• арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім — пазбаўленне волі да 7 год;

Ірына Леўшына

• ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) — пазбаўленне волі да сямі год;

7 чэрвеня пачынаецца працэс над галоўным рэдактарам газеты «Новы Час» Аксанай Колб

Суд Цэнтральнага раёна Мінска, пасяджэнне прызначанае на 10:30, суддзя Карсюк Д.С. Абвінавачванні:

• ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх» — пазбаўленне волі да 3 год;

8 чэрвеня пачынаецца працэс над фрылансерам «Радыё Свабода» Андрэем Кузнечыкам

Магілёўскі абласны суд. Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Андрэя Кузнечыка абвінавачваюць па ч. 1 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

Па рашэнні МУС «Радыё Свабода» была прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем» праз месяц пасля затрымання Андрэя — 23 снежня.

Чакаюцца судовыя працэсы над журналісткамі Ірынай Слаўнікавай і Кацярынай Андрэевай

Ірына Слаўнікава

• арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх — пазбаўленне волі да 3 год;

• ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) — пазбаўленне волі да сямі год;

Кацярына Андрэева (Бахвалава)

Адывае пакаранне (2 гады зняволення) па арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Прад’яўлена новае абвінавачванне: арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве — пазбаўленне волі да 15 год.

На дадзены момант у няволі знаходзяцца 26 прадстаўнікоў медыя.

Усе яны прызнаныя палітычнымі вязнямі. Напішыце ім ліст падтрымк: актуальныя адрасы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM