• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.03.2022 | Грамадства

Беларус дапамагае адпраўляць тоны ежы ва Украіну

Праект прадуктовай дапамогі беларусам, якія пацярпелі пасля пратэстаў, ператварыўся ў праект дапамогі ўкраінцам, якія цярпяць ад вайны. «Еўрарадыё» высветліла , як гэта працуе.


35.jpgЯк працуе праект #Ineedhelpua / ineedhelpby

Былі «мэтчы», сталі «данаты»

У 2020 годзе Філіп Гаўрылаў разам з сябрамі запусціў праект Ineedhelpby.org. Валанцёры ў ЗША маглі ўзяць на забеспячэнне сям’ю з Беларусі.

Беларусы маглі пакінуць на сайце праекта заяўку на атрыманне прадуктовай дапамогі. Тых, хто мае патрэбу, злучалі са спонсарамі, і яны дыстанцыйна закуплялі прадукты на анлайн-гіпермаркетах.

— Было нескладана: у Беларусі працуе інтэрнэт-дастаўка. Любы амерыканскі спонсар мог спакойна сфармаваць кошык прадуктаў, заплаціць за яго і адправіць пацярпелым беларусам.

Ва Украіне цяпер усё складаней. І хлопцы за 24 гадзіны «перапілілі» праект. Назвалі яго Ineedhelpua.org.

— Пачалі проста збіраць данаты — і на сабраныя грошы закупляць прадукты для ўкраінскіх гарадоў. На гэтыя грошы мы тонамі купляем прадукты ў Польшчы ці суседняй Славакіі, — расказвае сузаснавальнік праекта, стваральнік акадэміі авіяцыі ў ЗША Андрэй Барысевіч.

«Днямі хлопцы купілі 6 тон тушонкі»

Большая частка прадуктаў сартуецца і захоўваецца на складзе ў варшаўскім бары. Уладальнікі ўстановы родам з Харкава, яны арганізавалі ў памяшканнях, якія прымыкаюць да бара, маштабны склад гуманітарнай дапамогі і забяспечваюць дастаўку ў самыя пацярпелыя гарады Украіны.

— Мы распрацавалі сетку прадуктаў: макарона, крупы, мука, цукар, кансервы, няхуткапсавальныя прадукты. Пазаўчора хлопцы купілі 6 тон тушонкі на варшаўскім заводзе. Праўда, ніхто не ведаў, што слоікі будуць шкляныя. Так што на складзе ўсю ноч гэтыя слоікі перакладалі паперай-кардонкамі. Сёння вечарам гэтае шкло паедзе ў Харкаў.

У Харкаве прадукты атрымаюць гарадская дзіцячая лякарня і валанцёры, якія кормяць людзей у бамбасховішчах.

А частка прадуктаў закупляецца ў суседняй з Польшчай Славакіі. Адтуль яна адпраўляецца ў памежны з Польшчай Ужгарад. Прадстаўнікі ужгарадскай рады звярнуліся да Барысевіча асабіста з просьбай дапамагчы запоўніць пустыя склады: горад прыняў шмат уцекачоў з Усходняй Украіны.
Каманда намагаецца рабіць фотасправаздачы, выкладвае відэа ў сторыз, каб спонсары бачылі: я ахвяраваў — хлопцы купілі.

— Вялікае шчасце, калі можам атрымаць з Харкава справаздачу: маўляў, вось, усё даехала. Але, зразумела, напружваць харкаўчан і патрабаваць ад іх прыгожых фотасправаздач мы не можам. Нам досыць дзвюх-трох фатаграфій.

«Еўрарадыё»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону

Да вайны ў Івана-Франкоўску «Томпсан» быў звычайным моладзевым барам. Цяпер тут гатуюць ежу для УСУ, тэрабароны і перасяленцаў....

Апошнія навіны

    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Афіша

  • 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM