Кінакрытык Антон Долін у калонцы для Meduza пахваліў фільм «Беларусь: Маршрут перабудаваны» беларускага рэжысёра Максіма Шведа, паведамляе «Еўрарадыё». Фільм заснаваны на гутарках з таксістамі і іх пасажырамі, запісанымі напярэдадні выбараў 2020 года.
Кінакрытык Антон Долін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Антон Долін павінен быў выступаць на фэсце «Прадмова». Але пасля хвалі незадаволенасці, што паўстала ў сацсетках, ён адмовіўся ад удзелу ў фэсце. Пра прычыны нязгоды арганізатараў фэсту з некаторымі яго ўдзельнікамі, што адмаўляліся выступаць на адным фестывалі з расіянамі, можна пачытаць тут.
«Не шукай ты шчасця, Долін»: як беларусы пасварыліся праз фестываль «Прадмова»
Як высветлілася ўжо пасля адмовы Доліна ўдзельнічаць у фэсце, ён планаваў выступаць на «Прадмове» з аналізам фільмаў, прысвечаных беларускім пратэстам.
Паглядзець фільм можна тут.
Чытайце яшчэ:
«Перавага на PRADMOVА заўсёды была ў беларусаў»: Таццяна Нядбай — пра тое, чаму яна ў які раз вымушана казаць пра Антона Доліна, а не пра Уладзіміра Някляева і Адама Міхніка