20 верасня ў сталічным клубе Re:public адбылося адкрыццё другога сезона музычнага праекта СТАрт. Галоўным героем вечара быў малады рок-калектыў Prosspekt, заснаваны ў сцянах Факультэта журналістыкі БДУ ў 2010 годзе. Падтрымліваў выступ гурт The Blue Viens.
Мэтай праекта СТАрт з’яўляецца падтрымка маладых рок-гуртоў шляхам арганізацыі бясплатных канцэртаў-прэзентацый з іх удзелам, якія можа наведаць кожны.
фота – Аляксандр Ждановіч