Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікавала новы верш.
Фота са старонкі Насты Кудасавай ў Фэйсбуку
табе салодкі і прыемны дым
айчыны, што за годам год згарае,
а я люблю духмяныя сады
ў маім някідкім беларускім краі.
мне даспадобы глебы чорны лой
і сціплы вецер у палях ласкавых.
я не хачу выключнасці тваёй,
ні велічы дурной тваёй, ні славы,
ні бачыць, як шчыруе сынажаць,
дзе маці над чарговым сынам вые
і травы між касцей яго дрыжаць...
мне лепей мы — звычайныя, жывыя.
Паглядзіце, як Наста Кудасава чытае свае вершы ў арт-праекце «Словы мацней»