• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.12.2022 | Грамадства

Ілля Міронаў — пра тое, ці магчымая грамадская дзейнасць «у канцлагеры»

Гомельскі валанцёр распавядае падрабязнасці апошняга арышту і разважае пра перспектывы грамадскай дзейнасці, піша «Штодзень».


244.jpg

«Штодзень»: Ілля, распавядзі, калі ласка, як ты апынуўся ў ізалятары ў апошні раз?

Ілля Міронаў: Апошняе затрыманне адбылося 21 лістапада. Да гэтага да мяне прыходзіў інспектар па прафілактыцы злачынстваў, але мяне не было дома, бо я ездзіў у Мінск, на канцэрт гурта «Сектар Газа». Па прыездзе з Мінска, без усялякай задняй думкі, дамовіўся з інспектарам, зайшоўшы ў аддзяленне пасля абеду. Даў міліцыянтам на прагляд свой тэлефон, бо я нічога не збіраўся хаваць, паколькі быў упэўнены ў тым, што нічога супрацьпраўнага ў мяне няма. Але я памыліўся. У мяне была падпіска, ды ўжо даўнавата, гадоў дзесяць, на суполку Ўкантакце «Мая краіна Беларусь» і пара рэпостаў у асабістыя паведамленні са спасылкай на тг-канал «Вясна», на якую я нават не быў падпісаны... А што да асабістай перапіскі, я да апошняга быў упэўнены, што яе могуць правяраць толькі з санкцыі пракурора. У адносінах да мяне было складзена два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях: арт. 19.11 ч.1 і ч.2.

Ці не паменела ў цябе жадання займацца грамадскай дзейнасцю пасля прэсінгу?

Я як быў валанцёрам, так і застаўся ім, застаўся, нягледзячы на тое, што больш за год правёў у турме. Я з самага першага дня, нават не адпачыўшы некалькі дзён пасля выхаду на волю, працягнуў займацца тым, чым займаўся да арышту і размяшчэння ў турму. А за год працы назбіралася столькі, што да гэтага часу, хоць і прайшло ўжо больш за месяц, не магу з усім разабрацца. Так атрымалася, што я пакуль што ўзяў на сябе вялікі кавалак дзейнасці: маніторынг судоў, напісанне лістоў салідарнасці, збор прадуктова-рэчавых перадач, не кажучы ўжо пра інфармацыйную і праваабарончую дзейнасць... А грамадзянская супольнасць? Яна засталася такой жа. Толькі людзі крыху сталі асцярожней і ўважлівей, хоць насамрэч засталіся такімі ж, якімі і былі — сумленнымі, салідарнымі, гатовымі падзяліцца апошнім акрайцам хлеба.

245.jpg

Як да цябе ставіліся міліцыянты падчас затрымання?

У Савецкім РАУС Гомеля, куды я прыйшоў на гутарку, неяк прадузята да мяне не ставіліся. За апошнія некалькі гадоў я ўжо больш за дзясятак разоў пабываў у яго кабінетах, таму адчуваў сябе як дома. Гэта, вядома, жарт. Я паказаў міліцыянтам тэлефон, на ім выявіліся так званыя экстрэмісцкія рэсурсы, якія ў прынцыпе, відаць, у мяне заставаліся з мінулага года, да майго арышту і дастаўкі ў турму. Са мной толкам не размаўлялі. Я прызнаў адразу, што гэта мае спасылкі, спадзеючыся, што мне не прыйдзецца сядзець і ўсё абыйдзецца мінімальным штрафам у 20-30 базавых... Але ў так званым «стакане», чакаючы транспарт для дастаўкі ў ІЧУ, правёў шмат часу, больш за пяць гадзін. Ужо за поўнач, прыбыўшы ў ізалятар, зноў сутыкнуўся, як я лічу, з парушэннем сваіх канстытуцыйных правоў у выглядзе адсутнасці пасцельнай бялізны, ручніка і мыла, чаго я быў пазбаўлены, на маю думку, у першы раз за ўвесь час. У камеры ўжо знаходзіўся крымінальнік, які здзівіўся такому стаўленню да мяне з боку супрацоўнікаў ІЧУ, але прапанаваў мне ежы, пітва, бо на вячэру мы ўжо не паспелі, а ежы мне не прапанавалі.

Раніцай наступнага дня ў адносінах да мяне адбылося судовае паседжанне, на якім прысутнічала мая мама. Пастановай суддзі Савецкага раёна Гомеля Лагуновіча, быў прыгавораны да 5 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля чаго дастаўлены ў гэтую ж камеру, хату.

246.jpg

Як змяніліся ўмовы ўтрымання ў ІЧУ?

Ужо ў ІЧУ сутыкнуўся з тым, што ўмовы сталі больш жорсткімі не толькі ў параўнанні з мінулым годам, але і нават з умовамі СІЗА, у якім я правёў 389 дзён. Па-першае, пры паверках, як дзённых, так і вячэрніх, правяраючыя ставіліся да нас горш, чым да крымінальнікаў. І гэта тычылася ўсяго: як металічных кайданкоў, якія зашпільвалі на рукі і якія часам сцягвалі так, што станавілася непрыемна, дыскамфортна. Нас выводзілі спінай да дзвярэй, пры гэтым тузаючы і ставячы «на расцяжку». Па-другое, харчаванне, пасля таго як дамова на пастаўку ежы была заключана з нейкім ІП, стала на парадак горшым. І вады ўвечары наогул не давалі піць. Ні пра якія два літры чыстай вады, якія патрабуюцца арганізму, гаворкі не магло ісці. Таксама адмовіліся ад перадачы ручніка. Тое ж тычылася прадуктовых перадач, якія прымаліся толькі па самым мінімуме. Ну, і самае галоўнае, што мяне абурыла: камеры былі адназначна перапоўненыя. І там, дзе павінны былі размяшчацца двое, размяшчалі пецярых, шасцярых, з-за чаго даводзілася спаць на стале, падлозе.

Ці магчымая хоць нейкая публічная дзейнасць ў цяперашняй РБ? І навошта яна?

Можна і трэба! Я ўжо казаў і зноў скажу, што наш шлях не рэвалюцыйны, а эвалюцыйны. Мы — беларусы, не ўкраінцы, не прыбалты і нават не палякі, хаця пражылі з імі істотна працяглы перыяд часу. Але палякам спатрэбілася больш за 30 гадоў на тое, каб памяняць рэжым і тое, на маю думку, ім удалося толькі з-за таго, што ў самім СССР пачаліся істотныя праблемы, якія выклікалі Перабудову і падзенне камуністычнага рэжыму. Магчыма, калі б не гэта, то і Польшчы спатрэбілася больш часу. Таму толькі эвалюцыя, толькі мірныя пераўтварэнні і перамены, на што можа спатрэбіцца значны час, але, на мой погляд, гэта наш шлях.

Пачынаючы з 2020 года, адбылася кансалідацыя значных масаў, усіх слаёў, нашай грамадзянскай супольнасці. Да гэтага былі нязначныя пратэсты, якія па шэрагу прычын, як знешніх, так і ўнутраных, не садзейнічалі кансалідацыі нацыі.

Грамадская дзейнасць патрэбная. Яна ўключае як інфармацыйна-асветніцкую дзейнасць, накіраваную на вывучэнне роднай мовы, гісторыі і культуры, так і іншых (праваабарончая, салідарнасць, аказанне дапамогі тым, хто за кратамі) — усе гэтыя ініцыятывы адносна бяспечныя, але яны эфектыўныя. Гэта ўсё кансалідуе грамадзянскую супольнасць, нават узмацняе, вось што трэба рабіць і не толькі на словах, але і на справе, штодзень, як цяжка б ні было.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип