• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.05.2022 | Грамадства Мастацтва

Мастацтвазнаўца Дзмітрый Папоў: Калі няма законаў, то «любы можа спаліць тваю хату»

Эміграцыя, цэнзура, дэпрэсія. Беларускае грамадства ў цэлым і яго творчы сегмент перажываюць няпростыя часы, пра гэта мастацтвазнаўца пагаварыў з PolskieRadio.


89a1e337-47ba-4281-ba4f-1c0bf655c0cc.jpg

Дзмітрый Папоў шмат год працуе з мастакамі, сітуацыю ведае добра. Ён, сярод іншага, адзін з ідэйных арганізатараў усебеларускай выставы «Я — Манэ, я — Шышкін, я — Малевіч...», якая збірала сотні прац і сотні мастакоў з усёй Беларусі. Дарослыя і дзеці, аматары і прафесіяналы. Усе жанры, стылі і напрамкі выяўленчага мастацтва. Што адбываецца цяпер, ці ёсць прастора і магчымасць для творчасці ў цяперашніх умовах, ці ўплывае вялікая хваля міграцыі з Беларусі на агульную сітуацыю?

— Канешне, гэта ўплывае на маральны стан. Калі нехта хоча з’ехаць, а нехта ўжо з’ехаў, а нехта ў працэсе. Канешне, гэта на ўсіх уплывае. Але маё суб’ектыўнае меркаванне — пакуль такая колькасць з’ехаўшых глабальных узрушэнняў для краіны і грамадства не нясе. Да таго ж гэта людзі, якія ў асноўным жывуць дастаткова адасоблена, сваім анклавам, пэўная культурная праслойка, якая жыве ў сваім свеце і крыху ў левітацыі над агульнай колькасцю людзей. Таму масы асабліва гэтага ад’езду не заўважаюць. Але я, канешне, гэта заўважаю. Шмат мастакоў, з якімі мы зрабілі вялікую колькасць выстаў, ужо тут няма, многія займаюцца самацэнзурай, многія ў апатыі і кажуць, што ім нічога не трэба. Мы адчуваем гэта моцна, бо жывем у гэтай праслойцы.

Развагі пра міграцыю, магчымасці страчаныя і набытыя, вырванасць са свайго месца — гэта бясконцая і пастаянная тэма ў колах людзей, якія былі вымушаныя з’ехаць ці з’язджаюць з краіны цягам апошніх двух год. Мой суразмоўца кажа, што міграцыя — справа няпростая, але адназначнага адказу, што ў выніку яна дае, тут і цяпер няма.

— Самае сумнае, і я пра гэта ўжо публічна казаў, што людзі пражываюць там, у міграцыі сваё жыццё, але невядома колькі Бог адмераў часу гэтай сітуацыі — год-два-тры-чатыры, і калі ў гэтых людзей усё добра складзецца там, яны застануцца. Мы часта згадваем Хаіма Суціна, Марка Шагала, вядомых творчых людзей, якія шмат дасягнулі за мяжою. Але скажу вам шчыра, я рады, што ёсць Шагал у сусветным мастацтве, але мне скрушна, калі ў Беларусі гавораць «наш Шагал». Так, гэта ваш Шагал, але ён не быў бы сабой, калі б з пэўных абставін не з’ехаў. Тут ён бы сышоў у самацэнзуру і ўрэшце знік бы. Гэта такая маленькая рэмарка.

Дзмітрый Папоў разважае, што творцы, якія маладыя і не абцяжараныя сем’ямі ацэньваюць эміграцыю пазітыўна, «адносяцца да гэтага, як да вялікага і цікавага сусветнага турнэ — усё цікава і нармальна». Хто паехаў з сем’ямі, ім, канешне, цяжэй: трэба зарабляць больш, ствараць умовы сваёй сям’і. «Я ведаю творчых людзей, якія цяпер займаюцца будоўляй ды іншым, і часу ім асабліва на творчасць не хапае, бо трэба выжываць», — падкрэслівае мой суразмоўца. І мы таксама распавядалі раней у сваіх эфірах пра такіх людзей, напрыклад, пра акторку і рэжысёра Алану Айворы, якая была вымушаная пайсці ў Варшаве на нізкакваліфікаваную працу, каб сябе забяспечыць.

Таксама суразмоўца разважае, што адсутнасць законаў у грамадстве вядзе і да таго, што «любы можа спаліць тваю хату». Калі няма стрымліваючых фактараў, нішто не перашкаджае знішчыць чалавека, ні маральна, ні фізічна, калі ў цябе на яго нейкая злосць. Згадайце гісторыі пра безліч даносаў на калег, суседзяў, сваякоў. Гэтая тое грамадства, якое ствараюць таталітарныя рэжымы.

У Дзмітрыя сын — палітвязень, ён амаль два гады ўжо правёў у зняволенні, «дасць Бог, засталося тры гады» — кажа мой суразмоўца.

— У дзень выбараў ён выйшаў на вуліцу, як і многія неабыякавыя грамадзяне, у месцы, дзе не было нейкіх беспарадкаў, ён патрапіў на запіс відэакамеры. Пазней ён быў паранены гумовай куляй, атрымаў раненні ад светлашумавой гранаты. Ужо пасля бальніцы яго арыштавалі на «суткі», а потым за трымалі за ўдзел у масавых беспарадкаў, хаця іх і не было там. Але што зробіш. Калі была магчымасць яго ўратаваць, ён сказаў мне: «Тата, калі ты прыйшоў угаворваць мяне збегчы, дык я закон не парушаў і гатовы адказаць за ўсё, бо нічога кепскага не зрабіў. Гэта была яго праверка закону і законнасці. Цяпер на ўсё жыццё ён будзе ведаць, што «закон, что дышло: куда повернул...»

Падзеі цяпер закручваюцца так моцна, што мы і ўявіць сабе не маглі. Але, калі спружыну моцна сціскаць, то ці рука лопне, ці спружына. Хаця пакуль усё развіваецца ў негатыўным рэчышчы: сфера стаіць, зарабляць немагчыма, цэнзура цісне.

— Канешне, я гэта моцна пражываю і перажываю. У мяне шасцёра дзяцей, чацвёра малых. Я думаю, што будзе. Пытанне самацэнзуры ёсць. Можа падацца, што я такі-растакі чалавек, але ёсць, канешне, і ў мяне. Але я імкнуся сябе ад самацэнзуры стрымліваць. Гісторыя чалавецтва паказвае, што пасля нечага кепскага надыходзіць добрае. І нічога з такім парадкам не зробіш. Не бывае, каб усе пражылі жыццё ў мармеладзе, абавязкова мусяць адбыцца і кепскія, і добрыя падзеі. Ай, напэўна яны і мусяць быць, інакш чалавек сам стане мармеладам.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт

А восьмай гадзіне раніцы 27 чэрвеня да парога будынка, дзе месціцца Еўрапескі Гуманітарны Універсітэт прыйшла маладая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча

На календары — макаўка лета. Традыцыйна ў перыяд сонцастаяння і самых кароткіх начэй беларусы пакідаюць гарады...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка Літаратура

Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў

Музыка і публіцыст дзякуе нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за прэмію міра і зазначае, што для ўкраінскай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх

Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт
    Грамадства
    Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча
    Замежжа Музыка Літаратура
    Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў
    Грамадства
    Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх
    Культура Каляндар
    Каляндар з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура Беларуская мова
    Палітзняволены журналіст Андрэй Скурко даслаў у лісце новы верш
    Грамадства
    У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу маладзёжнага мастацтва
    Культура Грамадства Мастацтва
    «Хацелася б працягнуць сваю лінію»: Брэсцкая «Прастора КХ» запусціла лічбавую галерэю сучаснага беларускага мастацтва
    Культура Грамадства Гісторыя
    Як адзначалі Купалле ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы
    Грамадства Гісторыя Літаратура Асоба
    Янка Купала — паэт № 1 у гісторыі Беларусі. Пра герояў беларускай гісторыі распавядае Андрэй Унучак
    Грамадства Гісторыя
    З гісторыі сусветнай картаграфіі. Як замежнікі Расію бачылі
    Грамадства
    Памерла выкладчыца і грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка
    Грамадства
    Краіна «Не». Культура табу і табу ў культуры
    Грамадства Замежжа
    «Ноч паэзіі», уручэнне прэміі імя Багушэвіча, дыскусіі і канцэрты. Як прайшоў фестываль Pradmova ў Вільні
    Гісторыя
    Мінск геральдычны і сімвалічны. Як за часамі Расійскай імперыі знішчаліся старадаўнія сімвалы горада

Афіша

  • 28.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Новы фільм арт-праекта «Revolution» у Варшаве

  • 27.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 27.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 27.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 27.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 27.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 27.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 27.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM