Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк завяршылі свой літаратурны год пад сцягам кампаніі “Будзьма беларусамі!” на Любаншчыне 3 снежня.
Вось як пракаментаваў падзею Эдуард Акулін: “Пяць выступаў у школах Любанскага раёну і больш за тысячу слухачоў – гэта прыгожы фінал сёлетняга літаратурнага году, які мы пражылі разам з кампаніяй “Будзьма беларусамі!”
А наогул за мінулы год разам з Леанідам Дранько-Майсюком мы ажыццявілі каля двухсот выступаў у самых розных кутках Беларусі. Гэта проста неверагодная лічба. І гэта стала магчымым толькі дзякуючы ініцыятыве Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў асобах яго кіраўнікоў – Алены Макоўскай і Ніны Шыдлоўскай. Тысячы людзей сталі ўдзельнікамі гэтай высакароднай акцыі. Тысячы людзей, калі не ўсвядомілі сябе Беларусамі, дык прынамсі наблізіліся да гэтага ўсведамлення. І гэта проста цудоўна. Будзьма разам і ў наступным годзе! І Беларусь – нашая залатая мара – наблізіцца да нас яшчэ на адзін крок, а магчыма, і стане явай…”